Пасля таго, як улады выдалі Дырэктыву №10 «Аб недапушчальнасці росту цэнаў», выпадак, апісаны ў «Аршанскай газеце», выглядае проста анекдатычным. Камітэт дзяржкантролю, фіксуючы выпадкі завышэння цэнаў, пастанавіў пакараць «адзін з суб’ектаў гаспадарання малочнай галіны» за тое, што «пры наяўнасці магчымасцяў рэалізацыі прадуктаў па больш выгодных цэнах», дазваляў пакупнікам купляць малочныя вырабы танней.

Апублікавана ў Дзяржава

Пасля візіту ў Віцебску прапагандыста Рыгора Азаронка, які сустракаўся са студэнтамі Віцебскага медуніверсітэта, да навучэнцаў ліцэя ВДУ прыехаў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенка. На сустрэчы з галоўным у краіне спецыялістам па забеспячэнні патрэбных і правільных, з пункту гледжання ўладаў, вынікаў галасавання на выбарах, гаворка ішла аб будучых зменах у Выбарчым кодэксе, развіцці і ўдасканаленні выбарчай сістэмы краіны.

Апублікавана ў Выбары

«На витебской земле стартуем неспроста, потому что это такая земля, где надо все начинать», – шматзначна, але мала ўцямна заўважыў старшыня ЛДПБ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алег Гайдукевіч.  Шэраговыя віцябляне пра такую ініцыятыву нават не чулі, хаця, паводле БЕЛТА, Гайдукевіч сустракаўся «з актывістамі з усёй Віцебскай вобласці». Галоўнай задачай для ўсіх палітычных партый Гайдукевіч назваў падтрыманне міра і адзінства, бо «сейчас не лучшее время спорить, кто больше патриот Беларуси».

Апублікавана ў Акцыі