На 39-гадовага жыхара абласного цэнтру выйшлі аператыўнікі ГУБАЗіК. На думку супрацоўнікаў гэтага ведамства, мужчына цягам году публікаваў у телеграм-чатах абразлівыя каментары на адрас праваахоўнікаў і вайскоўцаў, пры гэтым, маўляў, ні з кім з іх не быў знаёмы. Праваабаронцы просяць адгукнуцца сваякоў затрыманага ці тых, хто ведае, як з імі звязацца.

Віцебскі прадпрымальнік Уладзімір Пунько быў асуджаны на 20 сутак адміністрацыйнага арышту за бел-чырвона-белую сурвэтку, якую на панэлі ягонага аўто заўважыў супрацоўнік міліцыі. Суд Чыгуначнага раёну Віцебску палічыў гэта несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам. 5 кастрычніка мужчына выйшаў на волю і праз два дні звязаўся з рэдакцыяй «ВВ», каб распавесці пра сваё зняволенне.

Пасля вынясення прысуду Зміцер Фурманаў быў пераведзены ў калонію №3, што у пасёлку Віцьба (Віцебскі раён), але так і не з'явіўся ў атрадзе. Палітвязень прыбыў у калонію яшчэ ў жніўні і пасля каранціну быў адразу кінуты ў ШІЗА, дзе з невядомых прычынаў знаходзіцца да гэтай пары - больш за 35 дзён.

Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 29 верасня прыняў рашэнне змяніць меру пакарання для рок-музыкі Ігара Банцэра і адправіць яго на 1 месяц і 25 дзён у калонію агульнага рэжыму. Суд быў выязным і праходзіў у папраўчай установе адкрытага тыпу (ПУАТ) №9, дзе палітвязень адбываў пакаранне. Рашэнне прымаў суддзя Дзяніс Аляксеенка.

Беларускія вязьні, якія за апошні год атрымалі абмежаванне волі з палітычных прычынаў, ананімна расказалі Свабодзе, як ім абцяжарваюць жыццё на «хіміі». Кажуць, што ўсё паводле закону.