Падача апеляцыі можа змякчыць прысуд палітвязню
Сярод некаторых сваякоў палітвязняў існуе меркаванне, што апеляцыя можа ўзмацніць пакаранне. Але насамрэч такое магчыма толькі па пратэсту пракурора. Па апеляцыйнай скарзе абвінавачанага ці яго адваката суд можа толькі змякчыць прысуд, а пагоршыць яго палажэнне не можа. І такія выпадкі ёсць нават цяпер – у час прававога дэфолту.
Сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” палітвязень Уладзімір Лабковіч святкуе свой Дзень народзінаў за кратамі
Сёння, 22 кастрычніка, палітзняволенаму каардынатару кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзю Лабковічу спаўняецца 44 гады — гэта ўжо другі Дзень народзінаў, які вясновец вымушаны сустракаць за кратамі. За 15 месяцаў зняволення ў яго моцна пагоршылася здароўе, праваабаронцу перыядычна блакуюць ліставанне, трое яго дзетак гадуюцца без бацькі.
Замежныя палітыкі сталі «хроснымі» у палітвязняў Яны Пінчук і Васіля Бераснева
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй «Libereco – Партнёрства за правы чалавека», сімвалічныя «хросныя» з’явіліся ў палітзняволенай ураджэнкі Віцебску Яны Пінчук і ў палітвязня з Воршы, прафсаюзнага актывіста Васіля Бераснева. Падтрымаць зняволеных вырашылі прадстаўнікі Вялікабрытаніі і Нямеччыны.
За краты кінулі жонку палітвязня Ігара Лосіка, які адбывае пакаранне ў наваполацкай калоніі
Журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 г., а ў снежні 2021 г. яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя масавых беспарадкаў») і паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу («Распальванне варожасці ці варажнечы») да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сёлета 18 кастрычніка ў Менску была затрымана ягоная жонка Дар’я. Праз трое сутак яна не выйшла на волю.