Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. "Узбудзілі крымінальную справу за Дзень Волі, правялі ператрус у Віцебску", - напісаў Павел Севярынец. У Віцебску ў экс-палітвязня жыве маці.

23 траўня каля вёскі Янава Сенненскага раёна ўпаў БПЛА, япры падзенні пашкодзіўшы лінію электраперадач. Мясцовыя жыхары выклікалі аварыйныя службы і міліцыю. Абломкі беспілотніка службоўцы тут жа забралі, а людзям забаранілі распавядаць пра здарэнне.

Стала вядома пра яшчэ адзін ператрус 21 траўня: спрацоўнікі КДБ прыходзілі да сваякоў віцебскага актывіста Дзмітрыя Карняенкі, які вымушана жыве ў эміграцыі. Пра прычыны ён сам напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: “Афіцыйна - з нагоды святкавання Дня Волі. Неафіцыйна — каб у гэты дзень не выходзілі на жалобныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню палітвязня”.

Пасяджэнне суда Полацкага раёна і г.Полацка адбылося 19 траўня, праз тры дні інтэрнэт-рэсурс быў уключаны ў “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Гэтаксама 19 траўня суд Полацкага раёна і г.Полацка прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” Threads -акаўнт Юліі Юхно (Тарасевіч).

Паводле выдання «Витебский курьер news», “самый заметный удар пришёлся на 2020–2022 годы. Тогда под раздачу попали крупные региональные сайты, которые и освещали мирные протесты в Беларуси, и в целом продолжали давать независимый взгляд на события в регионе”. Зніклі як буйныя інтэрнэт- выданні, так і малыя – сайты, створаныя ў розных рэгіёнах.  А тыя, што засталіся, “вынужденно пишут в условиях строжайшей цензуры”.

Гэта адбылося літаральна днямі: па звестках на 13 траўня, у  базе вышуку МУС РФ, агульнай на тэрыторыі Беларусі і Расіі, ягонага прозвішча яшчэ не было. Крымінальны артыкул, паводле якога мужчыну шукаюць, не ўказаны.

Гэтую дату выначыў Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў памяць пра палітвязня Вітольда Ашурка, які загінуў у шклоўскай калоніі ў 2021 годзе. Сёння ў Беларусі як мінімум 841 чалавек застаецца за кратамі па палітычных матывах. За апошнія 5 гадоў мінімум 9 палітвязняў памерлі ў зняволенні.

Сустрэча з Грыгорыем Азаронкам і Андрэем Лазуткіным адбылася ў Віцебскім філіяле “МИТСО” у межах інфармацыйна-асветніцкага праекта «Обсудим». Але запрошаныя выступоўцы звялі яе да свайго звыклага занятку – прапаганды.

Такія высновы мусіў зрабіць намеснік старшыні Віцебскага аблвыанкама Аляксей Гуйда, выступаючы на выяздным пасяджэнні абласнога Каардынацыйнага савета палітычных партый і грамадскіх арганізацый, які прайшоў у Лёзна.

Спадар Уладзімір памёр 20 траўня 2026г. на 57-м годзе жыцця ў вёсцы Вароны Віцебскага раёна – у апошнія гады ён быў вымушаны трымаць невялікую гаспадарку, якая стала галоўным сродкам ягонага існавання. Бо з невялікае пэнсіі па інваліднасці вылічвалі грошы на шматмільённыя штрафы. Плешчанка  меў хворае сэрца, але па некалькі разоў на тыдзень  прыяжджаў у Віцебск і разам з Барысам Хамайдам ладзіў пікеты ля так званага “сіняга дому” – раздаваў улёткі ці проста стаяў пад бел-чырвон-белым сьцягам.