Пакуль ідэалагічныя святкаванні праводзяцца толькі для працаўнікоў сельскай гаспадаркі, прычым на Віцебшчыне – у самым розным маштабе. Сёлета прайшлі абласныя «Дажынкі» у Глыбокім, раённыя – у шэрагу райцэнтраў, і нават рэгіянальныя – у асобных аграгарадках і вёсках. Традыцыйна на падобных святах рапартуюць пра дасягненні працаўнікоў сяла, нават калі гэтыя дасягненні ўяўныя. І ўдаюць весялосць на фоне абсалютна невясёлых тэндэнцый падвышэння коштаў на прадукты харчавання і вырабы прамысловасці.

Апублікавана ў Дыскрымінацыя

Праваабарончая супольнасць Беларусі ўключыла ў пералік палітычных зняволеных ураджэнку Віцебску Яну Пінчук, якую вінавацяць у паклёпе, незаконных дзеяннях з персанальнымі дадзенымі, распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы, стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем, заклікам да абмежавальных мер (санкцый). Зараз дзяўчыну ўтрымліваюць у віцебскім СІЗА-2, у верасні Яну Пінчук дэпартавалі з Расеі насуперак закліку Камітэту па правах чалавека ААН абараніць дзяўчыну ад пераследу ў Беларусі.

Апублікавана ў Палітвязьні

Віцебскія экаактывісты заклікаюць улады прадухіліць пранікненне прадуктаў жывёламагільніка ў пітныя воды ў в. Доўжа Віцебскага раёна, якое можа ўзнікнуць пры будаўніцтве завода па вытворчасці вакцын. Праз збор подпісаў яны патрабуюць правесці паўнавартасную экалагічную экспертызу забруджвання вод пры вытворчасці землеўпарадкавальных прац. Зварот да ўладаў падпісала ўжо больш за 50 чалавек. Далучыцца да петыцыі можна тут.

Апублікавана ў Экалёгія