Праваабаронцы просяць падтрымаць палітвязня Аляксандра Патапава
Яго вінавацяць па крымінальнай справе за абразу Аляксандра Лукашэнкі (арт.368 Крымінальнага Кодэксу) і з 25-га верасня Аляксандра Патапава ўтрымліваюць у віцебскім СІЗА-2. З перапіскі з палітвязнем стала вядома, што падчас ракетнага абстрэлу ў Кіеве загінула ягоная пляменніца. «Мне горка і балюча за тое, што робіцца ва Украіне, дзе гінуць ні ў чым не вінныя людзі і дзеці. Загінула мая пляменніца, а яе трохгадовая дачка засталася калекай», – напісаў Аляксандр Патапаў.
Аршанцы хакеісты Ўладзіслаў і Андрэй Белавусавы затрыманы за пікеты ў сацыяльных сетках
Пасля затрымання гульца зборнай Беларусі па хакеі з мячом Уладзіслава Белавусава рэпрэсіі не спыніліся. Днямі за кратамі апынуўся ягоны брат Андрэй і сябра па спартыўнай камандзе Дзяніс Хатылёў. Магчыма, ўлады пачалі рыхтаваць чарговую гучную крымінальную справу, у якой у якасці фігурантаў будуць выступаць вядомыя беларускія спартоўцы.