Скрушную карціну заспелі наведнікі мемарыялу, узведзенага ў памяць ахвяраў «сталінскіх» расстрэлаў каля вёскі Хайсы Віцебскага раёну. Невядомыя выламалі драўляныя крыжы, на якіх былі шыльды з прозвішчамі расстраляных, знішчылі ўказальнікі, па якіх можна было дайсці да ямін, дзе ў 2014 годзе былі знойдзены выкінутыя на паверхню чалавечыя парэшткі. Відавочна, што жалезныя апоры былі зрэзаны, жалезная шыльда з надпісам «Мамарыял «Хайсы» знята з балтоў, а рамка пагнута. На думку Яна Дзяржаўцава, стваральніка ініцыятывы «Хайсы- віцебскія Курапаты», гэта сведчыць пра арганізаваную дзейнасць уладаў дзеля знішчэння памяці пра гэтае месца масавых расстрэлаў.

Пра гэта стала вядома навінаваму рэсурсу «Позірк» ад крыніцы, якая прасіла не называць сваіх дадзеных. Бортніка і Супранёнка перавялі ў віцебскі следчы ізалятар падчас адбыцця арыштаў, прычым для кожнага з іх гэта быў другі запар арышт, прысуджаны па адміністрацыйных справах. За краты мужчыны трапілі ў выніку міліцэйскага хапуну 29 і 30 сакавіка, калі былі затрыманыя 11 былых і цяперашніх супрацоўнікаў Полацкага музея- запаведніка. Ва ўсіх правялі ператрусы, забралі кампутары і мабільныя тэлефоны, а пазней асудзілі па адміністрацыйных справах. Як стала вядома праваабаронцым, загадчыца экспазіцыйнага аддзелу Тамара Джумантаева была звольнена падчас адбыцця прысуджанага арышту.

13 красавіка ў «Панараме» – публіцыстычнай перадачы канала «Беларусь 1» быў паказаны сюжэт пад назвай «Как вливают средства на раскачку Беларуси в регионах и за сколько готовы продать Родину?» У якасці адмоўнага героя, «прадстаўніка «старой апазіцыі», гледачам прадставілі Леаніда Гаравога – актывіста з Гарадка, сябра БСДП Грамада і руху «За свабоду». У відэасюжэце былі выкарыстаны здымкі допыту спадара Гаравога, якога затрымалі 15 сакавіка і асудзілі на 15 сутак арышту. Таксама ў «Панараме» паказалі, як спадара Леаніда, ужо сівога чалавека ў пенсійным узросце, двое мажных міліцыянтаў цягнуць у пастарунак.

Вядомаму каталіцкаму святару Вячаславу Барку, а адначасова актыўнаму блогеру, забараніла выказвацца на грамадска значныя тэмы ў СМІ і сацсетках царкоўнае начальства, патлумачыў ён у тэлеграм-канале.

Гэтым разам жыхарка Віцебска на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук апублікавала тэкст, у якім разважае над тым, як правільна распазнаць «змагара» і як пратэставаць беларуса, каб выявіць у яго наяўнасць русафобскіх настрояў. Ці парушыла ў сваем выступе Мірсалімава нормы крымінальнага закона, павінны праверыць пракуратура ці следчыя органы.