Згодна з прагнозамі навукоўцаў, пандэмія каранавірусу можа скончыцца на пачатку 2023 году. Такое меркаванне выказалі адмыслоўцы з Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту на падставе вынікаў, атрыманых пры дапамозе складанай матэматычнай мадэлі. На гэты ж час запланаванае заканчэнне будаўніцтва ў вёсцы Доўжа Віцебскага раёну заводу па вытворчасці вакцыны ад каронавірусу.

У віцебскай арт-прасторы VZAP 18 верасня ў фармаце гаражнага распродажу прайшоў першы экакірмаш «Зялёныя рады». Тут цягам дня можна было браць удзел у розных актыўнасцяў і майстар-класах, а таксама – прадаваць непатрэбныя прадметы. Ці, наадварот, набыць за невялікія грошы ўпадабаную рэч. А можна было і абмяняцца.

Стан паветра ў Наваполацку ў другім квартале 2021 году ацэньваўся мясцовай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя як вельмі добры і добры. Доля перыядаў з умеранай якасцю была нязначная. Перыяды са здавальняючай, дрэннай і вельмі дрэннай якасцю паветра зусім адсутнічалі.

Петыцыя пад назвай «Просім закрыць заапарк у горадзе Віцебск!» з'явілася на платформе petition.by 4 ліпеня 2021 году. За два тыдні пад ёй падпісаліся 270 чалавек. Зварот быў накіраваны ў Віцебскі гарвыканкам і Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. 23 ліпеня прыйшоў афіцыйны адказ, які падпісаў намеснік старшыні гарвыканкаму Віктар Глушын.

У сталіцы паўночнага рэгіёну ўпершыню адкрыты набор у школу бёрдвочара – людзей, якія любяць назіраць за птушкамі. Бясплатныя курсы разлічаныя для ўсіх груп насельніцтва: ад школьнікаў да пенсіянераў. Запісацца можна да 27 красавіка. Адзіная ўмова: трэба стаць сябрам грамадскага аб'яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і запоўніць анкету на сайце.