На працягу 2025 года пракуратура г.Віцебска ініцыявала 6 крымінальных  справаў «экстрэмісцкай накіраванасці, у тым ліку звязаных з арганізацыяй і правядзеннем незаконных масавых мерапрыемстваў». Падобна пракурорскія работнікі ідэнтыфікавалі некалькі ўдзельнікаў мірных масавых пратэстаў 2020 года.

Апублікавана ў Дзяржава

Будаўніцтва капліцы ў памяць святога Георгія непадалёк ад мемарыяльнага комплекса «Бессмертие» - ініцыятыва мясцовай праваслаўнай грамады.   Прычым ініцыятары лічаць, што гэта будзе не будаўніцтва новага аб’екта, а аднаўленне капліцы, якая некалі стаяла на цэнтральнай плошчы Гарадка побач з Мікалаеўскай царквой і была разам з ёй ўзарвана ў 1943 годзе. Але ніякіх згадак пра архітэктурае падабенства са зруйнаваным культавым будынкам у афіцыйнах дакументах няма. Адпаведна, і “аднаўленнем” будаўніцтва капліцы ніяк не назавеш.

Апублікавана ў Рознае