Жыхарка Пастаўскага раёна Ганны Федаронак, якая мела праблемы з уладамі ў Беларусі  за сваю грамадскую актыўнасць у 2020 годзе, 6 месяцаў таму адкрыла ў Польшчы шэлтэр (прытулак) для бежанцаў. Гэта звычайны дом, у якім могуць знайсці прытулак тыя, каму патрэбная тэрміновая рэлакацыя і першапачатковая дапамога.  Фінансуе праект італьянскае прадпрыемства „Progetto Sud”.

У Наваполацку абвясцілі пра тое, што пры мясцовым гарсавеце будзе працаваць моладзевае аб’яднанне. На апошняй сесіі гарсавета было агучана, што стварэнне новага аб’яднання ўжо ідзе: на сённяшні дзень сабрана каля 30-ці заявак на ўдзел ад прадстаўнікоў БРСМ, работнікаў прадпрыемстваў і ўстановаў гораду. Трапіць у лік моладзевага органа будзе няпроста: удзельнікаў будзе ўсяго 30, і кожная кандыдатура будзе ўзгадняцца з Наваполацкім гарсаветам.

«Урок мужнасці» для вучняў 6-8 класаў СШ №2 правёў Алег Усціновіч, кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба «Спарта» і адгалінавання байкерскага клубу «Ночные волки». Алег Усціновіч пазіцыянуе сябе як аматара вайсковай гісторыі, у прыватнасці, займаецца вывучэннем падзеяй Вялікай Айчыннай вайны на Сенненшчыне. Але на «уроку мужнасці» ён размаўляў з дзецьмі не толькі пра тагачасныя падзеі, але і пра сітуацыю ва Украіне – з пазіцыі чалавека, які выступае «за аб’яднанне рускіх людзей, каб не было гэтых межаў».

Ініцыятарамі выступілі абласная ўправа МУС, абласное аддзяленне «Беларускага Чырвонага Крыжа» і БРСМ. Сутнасць акцыі палягала ў тым, што пасажырам аднаго з гарадскіх маршрутаў на працягу аднаго рэйсу распавядалі пра шкоду здароўю ад ужывання наркатычных рэчываў і пра крымінальную адказнасць за распаўсюд наркотыкаў.

Рашэннем Віцебскага абласнога суда ўлады ліквідавалі фонд "За адраджэнне", які быў зарэгістраваны ў 2020 годзе мясцовай жыхаркай Наталляй Астроўскай. 25 ліпеня Вярхоўны суд разгледзеўшы ў апеляцыйным парадку скаргу фонду рашэнне абласнога суда пакінуў без змены. Пасля гэтага арганізацыя страціла статус юрыдычнай асобы.