Гэта 34-гадовы аршанец Рычард Логвінаў і 51-гадовы ўраджэнец Віцебскага раёна Аляксей Нядзвецкі. Абодвух асудзілі па “справе Гаюна”, але старэйшага – і яшчэ па двух палітычна матываваных артыкулах.

Палітзняволены  Аляксандр Камлёнак скардзіўся ў Міністэрства адукацыі на забарону навучання. У той час ён адбываў прысуджаны тэрмін пакарання ў сумнавядомай ПК-22 «Ваўчыныя норы» ў Івацэвіцкім раёне. Раней у калоніі працаваў філіял Івацэвіцкага каледжа, дзе асуджаныя маглі вучыцца працоўным прафесіям (зваршчык, тынкоўшчык і інш.), але для палітвязняў гэтая магчымасць нядаўна стала недаступнай.

Мужчына шмат гадоў жыве ў Нямеччыне, але перыядычна прыязжаў у родны Віцебск. Быў ен на радзіме і падчас пратэстаў 2020г. Убачанае не пакінула Дзмітрыя Палякова абыякавым: вярнуўшыся ў Нямеччыну, ен браў удзел у замежных акцыях салідарнасці, пакідаў каментары у пратэстных Telegram-каналах. У 2023 г. падчас чарговага прыезду ў Беларусь Палякова затрымалі і асудзілі на паўтара гады зняволення з вялікім штрафам. За кратамі ў яго істотна пагоршылася здароўе.

Ураджэнку Аршаншчыны  абурыла абвяшчэнне Лукашэнкам 2026-га года “Годам жанчыны. Наталля Кукішава лічыць гэта заява – сапраўдны здзек у  той час, як у беларускіх турмах зняволеныя жанчыны ўсіх узростаў мусяць трываць здзекі, грэблівае стаўленне да сябе, якое праяўляецца нават у тым, што іх пазбаўляюць прадметаў гігіены.

Мікалай Статкевіч, асуджаны да 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму за арганізацыю масавых беспарадкаў, быў у групе вызваленых палітвязняў, якую вывозілі ў Літву 11 верасня. Але ен вырашыў любым коштам застацца на Радзіме. Таму, калі аўтобус праязджаў пункт пропуску «Каменны Лог», Статкевіч выбіў у ім дзверы і выйшаў.