У Віцебску за арганізацыю незаконнай міграцыі асудзілі чатырох чалавек
Трое жыхароў Віцебскай вобласьці і іх хаўрусьнік з Таджыкістану, якія арганізавалі канал нелегальнай міграцыі ў Эўразьвяз, прысуджаныя да трох гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
Браслаўскія памежнікі стралялі па колах аўто, на якім перавозіліся нелегалы
Каб затрымаць кіроўцу, які даставіў групу нелегалаў з азіяцкага рэгіёну да беларуска-летувіскай мяжы ў Браслаўскім раёне, памежнікам давялося адкрыць агонь са зброі. Пра інцыдэнт, які адбыўся ў верасьні, распавяла газэта «Браслаўская звязда» са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Полацкага памежнага атраду Аляксандра Лукшу.
Расейца і дваіх аршанцаў затрымалі за арганізацыю канала нелегальнай міграцыі
Жыхары Воршы і грамадзянін Расеі былі затрыманыя ўначы 9 верасьня, калі везьлі ў бок летувіскай мяжы чатырох віетнамцаў.
“Ня ў тую краіну вы, спадарства, прыехалі…” Украінцы ня могуць знайсьці працу ў Віцебску
Грамадзяне Ўкраіны некалькі месяцаў безвынікова шукаюць хоць якую працу ў Віцебску. Маладая пара ў адчаі зьвярнулася па дапамогу ў сацыяльныя сеткі і атрымала безьліч саркастычных камэнтароў. Карыстальнікі раілі як мага хутчэй купляць зваротны білет: “тут сваіх абадранцаў хапае”. “Гэта ж у якой краіне трэба жыць, каб прыехаць у РБ на заробкі?..” – пішуць. Украінцы ж пакуль не здаюцца…
У Віцебскай вобласьці затрымалі чарговую партыю мігрантаў-нелегалаў
Гэтым разам здарэньне адбылося ў Пастаўскім раёне. 26 жніўня ўвечары недалёка ад мяжы зь Летувой былі затрыманыя 8 грамадзянаў Віетнаму, а таксама кіроўца-беларус, які іх перавозіў мікрааўтобусам Фольксваген.