Газета «Віцьбічы» успомніла пра родную мову. І тут жа забылася
Роўна месяц таму гарадская газета «Віцьбічы» абвясціла, што запачаткоўвае новую рубрыку – «моўны кейс». Тут планавалася «запрашаць да гутаркі экспертаў-мовазнаўцаў, разбірацца ў спецыфічных правілах, шукаць трапныя адпаведнікі рускім словам і выразам». Але за цэлы месяц ніводнага артыкулу ў гэтай рубрыцы не з’явілася. Апрача першага – «абяцальнага».
Два тамы жаху і болю. Ігар Станкевіч апублікаваў даследаванне пра камуністычныя рэпрэсіі на Аршаншчыне
Двухтомнік «Всех поименно назвать» – гэта гісторыі чалавечых жыццяў, растаптаных і знішчаных падчас сталінскага тэрору, гістарычныя дакументы, і асобна – спіс рэпрэсаваных, у якім больш за тры з паловай тысячы чалавек. «Віцебская вясна» паразмаўляла з аўтарам пра тое, чаму двухтомнік, над якім Ігар Станкевіч працаваў шмат гадоў, можна лічыць помнікам ягонай радзіне і ўсім землякам.
«Танк» або «Крыж». Жыхароў Полацку запрашаюць абмеркаваць выгляд транспартнай развязкі
Полацкі райвыканкам вырашыў мадэрнізаваць кальцавую развязку, у цэнтры якой зараз знаходзіцца танк на пастаменце. Адмыслоўцы распрацавалі два варыянты, адзін з якіх прадугледжвае захаванне танка ў цэнтры пяціканцовай зоркі, падсвечанай пражэктарамі на аздобленым клумбамі пагорку. Другі варыянт – гэта праваслаўны крыж у цэнтры пагорка.
Уладальнік беларускага паба ў Кіеве: Дзяўчына з Бучы, якая ў нас хавалася, на знак удзячнасці беларусам назвала дачку Алесяй
У Віцебску арт-паб «Торвальд» быў культавым месцам для гараджан, у Кіеве «Торвальд» стаў месцам духоўнай сілы для беларусаў, якія вымушана пакінулі Радзіму. Уладальнік арт-паба Віталь Броўка — адзін з тых, хто таксама з’ехаў за мяжу з-за ціску на бізнес у Беларусі. Ён дагэтуль застаецца ў Кіеве. З ім пагутарыла «Салідарнасць».
Год гістарычнай памяці на Пастаўшчыне: на «лабірынты» грошай хапае, на ўпарадкаванне могілак – не
Юнькаўскі сельвыканкам (Пастаўскі раён) абвясціў збор сродкаў на фарбу для плоту і новую браму на могілках. Супрацоўнікі сельвыканкаму абвясцілі сход грамадскасці 1 траўня – з разлікам на тое, што жыхары Юнькаў напярэдадні Радаўніцы прыйдуць прыбіраць пахаванні сваіх родных.