Даўно адышлі ў мінулае камсамольскія вяселлі, калі сямейную ўрачыстасць спрабавалі замяніць чымсьці  больш адпаведным для "будаўнікоў камунізму". Але на Аршанскім мяса-кансервавым камбінаце вырашылі запачаткаваць новую традыцыю ў падобным стылі. Навабранцу Дзмітрыю Малашэўскаму зладзілі праводзіны ў войска з удзелам адміністрацыі прадпрыемства і прадстаўнікамі БРСМ. Мяркуючы па тым, што імпрэза сталася нагодай для артыкула ў абласной газеце,  арганізатары прэтэндуюць на арыгінальнасць і... "галачку" у графе" патрыятычнае выхаванне моладзі".

Апублікавана ў Акцыі

У рэгіёне адбылася першая адпраўка ваеннаабавязаных да месцаў праходжання тэрміновай ваеннай службы. Згодна з разнарадкай Міністэрства абароны, гэтай восенню больш за 1000 прызыўнікоў Віцебшчыны павінны з'ехаць у войскі. На пытанні бацькоў будучых салдат, ці давядзецца іх дзецям удзельнічаць у вайне ва Украіне, работнікі камісарыята адказвалі ўнікліва і вельмі няпэўна.

Апублікавана ў Дзяржава