У абласным цэнтры з 15 па 26 чэрвеня праходзіць пяты праваслаўны фестываль «Радасць». Гандлёвыя павільёны і тэматычныя пляцоўкі разгарнуліся на пешаходнай вуліцы Пушкіна ў гістарычным цэнтры горада. Асобна прадстаўлены стэнд для збору дапамогі жыхарам акупаванага Данбаскага рэгіёну Ўкраіны.

На пляцоўцы каля Пушкінскага маста разгарнуліся павільёны ўдзельнікаў расейска-беларускага праваслаўнага фестывалю «Радасць». Адзін з такіх павільёнаў называецца «Когда мы едины – мы непобедимы!», у ім экспануецца фотавыстава, прысвечаная перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. На шэрагу тагачасных дакументальных фотаздымкаў, прызначаных для публічнай дэманстрацыі, ёсць выявы свастыкі ды іншай нацысцкай сімволікі. Паводле арт. 19.11 КаАП, за публічнае дэманстраванне падобных выяваў прадугледжаны штраф, грамадскія працы і нават арышт з канфіскацыяй прадметаў правапарушэння.

Грамадзянская актывістка і сузаснавальніца грамадзянскай ініцыятывы «Задзвіжка» Станіслава Цярэнцьева зараз каардынуе праект Напрамак – сайт з актуальнай інфармацыяй для ўсіх, хто пацярпеў ад вайны, незалежна ад нацыянальнасці і геаграфіі. Яна распавяла сваю гісторыю валанцёрства.

25 траўня на платформе па зборы подпісаў petitions.by была створана петыцыя з патрабаваннем прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці Пастаўскія ўлады якія арганізавалі распаўсюд інфармацыі, прызнанай экстрэмісцкай. Сабраныя подпісы будуць накіраваны ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Упраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму. Падрабязней дазнацца пра петыцыю можна па спасылке: https://petitionsby.win/petitions/5334.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі. У гэты дзень год таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысветленых абставінах памёр палітзняволены актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Праваабаронцы заклікаюць у гэты дзень узгадаць Вітольда, выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення.