Паводле абноўленай базы на “СОЦЕ”, у вышуку знаходзяцца блогер Дзмітрый Казлоў з Аршанскага раёна і віцебскі відэааператар Вячаслаў Лазараў. Там паначана, што падставай для вышуку сталі крымінальныя справы – найверагодней, распачатыя ўжо пасля іх вызвалення з-за кратаў у верасні 2025 года. Нагадаем, абодвух прымусова вывезлі з Беларусі ў Літву, а пазней анулявалі іхныя беларускія пашпарты.
Віцебскі Тэлеграм-канал адсачыў таксама, што ў абноўлены спіс уключылі і віцебскую актывістку Караліну Цярэнцьеву, яе сястра Станіслава ў гэтым спісе апынулася яшчэ раней.
Аркадзь Нарэчны
Чацвер, 13 Жнівень 2026
Экс-палітвязняў Вячаслава Лазарава і Дзмітрыя Казлова ўключылі ў базу вышуку на тэрыторыі Беларусі і Расіі
Тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю\Новости Витебска» звярнуў увагу на тое, што на сайце расійскага выдання “СОТА” з’явіўся спіс асобаў, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку на тэрыторыі Расіі. У гэтым спісе пазначаны і тыя людзі, якіх уключылі ў базу вышуку пасля пасля красавіка гэтага года – актуальны на той час пералік аналізавала “Медыязона”.
Апублікавана ў
Палітвязьні