Субота, 29 Жнівень 2026

Рэдактарка наваполацкай газеты заклікае рабіць “выбар патрыётаў” - купляць беларускія тавары

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Тых, хто аддае перавагу замежным вытворцам, Карына Яроцкая лічыць рэтраградамі: маўляў, “многие до сих пор живут стереотипами тридцатилетней давности, полагая, что всё импортное – гарантия качества”. І нахвальвае беларускую эканоміку, якая "дазваляе" мець у асартыменце 70-80% тутэйшай прадукцыі.

Рэдактарка газеты “Новополоцк сегодня” спрабуе пераканаць чытачоў у тым, што вытворчасць у Беларусі сягнула далёка наперад: “Отечественные предприятия прошли глубокую модернизацию, переняли мировые технологии. Отечественные бытовая техника, текстиль, мебель и косметика – результат серьезной инженерной мысли и современного дизайна”. І шаблонна згадвае  пра “натуральнасць” беларускіх прадуктаў, якія з’яўляюцца такімі, бо робяцца нібыта “по классическим ГОСТам” і без эканоміі сыравіны, бо Беларусь “обладает собственными ресурсами и развитым сельским хозяйством”. 

І апошні аргумент – “в прошлое ушли унылый дизайн и однообразие: производители научились «упаковывать» качество в современную, эстетичную оболочку”.

Для чаго пісаўся гэты артыкул у рубрыку “Калонка рэдактара”? Аўтарка выкарыстоўвае адкрытую маніпуляцыю, наўмысна супастаўляючы пакупку імпартных тавараў з адсутнасцю патрыятызму і састарэлым мысленнем. Яна звяртаецца да эмацыйнага шантажу і стэрэатыпаў пра «класічныя ГОСТы», каб схаваць рэальныя праблемы з асартыментам і рынкавай канкурэнцыяй. Чытача спрабуюць сарамаціць за рацыянальны эканамічны выбар, замяняючы яго ідэалагічным абавязкам.