Не так даўно святары Вячаслаў Барок і Андрэй Вашчук былі змешчаны ў базу вышуку МУС Расійскай Федэрацыі. У 2021-2022 гадах святары неаднаразова падвяргаліся пераследу з боку беларускіх ўладаў за сваю грамадзянскую пазіцыю, у тым ліку антываенную, іх арыштоўвалі і штрафавалі, з-за чаго яны былі вымушаныя пакінуць Беларусь, а Youtube-канал Барка ва ўладамі краіны прызнаны экстрэмісцкім.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч.яна нагадала, што зняволены палітык знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 1300 дзён, і што цягам 373 дзён ад яго няма лістоў да родных.

Суддзя суда Бешанковіцкага раёна Кацярына Мацкевіч 31 студзеня за распаўсюджванне «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках аштрафавала на 1200 рублёў трэнера-выкладчыка па валейболе Бешанковіцкай ДЮСШ Мікалая Пушнікава.

Аксану Ючкавіч -паэтку, арганізатарку культурніцкіх імпрэз, журналістку партала Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі catholic.by – затрымалі сёлета 23-га студзеня ў Мінску. 3-га лютага стала вядома, што супраць яе распачатая крымінальная справа паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Жанчыну ўтрымліваюць у следчай турме № 8 у Жодзіне.

Паводле гарадской газеты «Витьбичи», са 128 кандыдатаў у дэпутаты абласнога савета 108 чалавек з'яўляюцца кіраўнікамі або намеснікамі кіраўнікоў прадпрыемстваў. Газета спрабуе стварыць інтрыгу са спаборніцтва паміж «дырэктарам установы адукацыі і топ-менеджарам прадпрыемства рэальнага сектара эканомікі», або са «спарынгу паміж кіраўніком з гуманітарнай сферы і буйным чыноўнікам». Выбаршчыкі, як чакаюць у рэдакцыі, павінны паверыць у тое, што менавіта яны могуць паўплываць на канчатковы вынік «дуэляў» і «спарынгаў», аднак за апошнія дзесяцігоддзі людзі цвёрда пераканаліся ў тым, што ў дэпутаты» прапускаюць толькі правераных людзей, а ад «волевыяўлення народа» даўно нічога не залежыць.

Як піша сайт глыбоцкай раёнкі “Веснік Глыбоччыны”, члены партыі “Белая Русь” арганізавалі пікет у падтрымку кандыдата ў дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Глыбоцкай выбарчай акрузе №23. І зноў выданне не агучвае прозвішча гэтага кандыдата. Навошта яго ведаць чытачам і патэнцыйным выбарцам, бо  ўлады і так прызначаць туды таго, каго трэба? А ўсё астатняе – гэта фарс і спроба легалізацыі так званых выбараў.

Паводле судовага рашэння, вынесенага 1 лютага 2024 г. у судзе Аршанскага раёна і г.Оршы суддзёй Юліяй Хаткевіч, зняволены Дзяніс Сяргееў, які адбывае пакаранне ў Мінску, у папраўчай установе адкрытага тыпу №36, павінны заплаціць штраф памерам 1 000 рублёў. Таксама, на падставе ч.2 арт. 24.15 КаАП РБ, ён павінны «вярнуць у даход дзяржавы кошт «прадмета адміністрацыйнага правапарушэння» - 264 рублі 38 капеек «дабрачыннай замежнай дапамогі». Суд пастанавіў пакінуць пад арыштам і тэлефон палітзняволенага - «у мэтах забеспячэння выплаты штрафа».

Апошні тыдзень перад так званым адзіным днём галасаваяння ўлады выкарыстоўваюць на поўніцу – ладзяць пікеты за праўладных кандыдатаў, ездзяць па прадпрыемствах, сустракаюцца з людзьмі і праводзяць так званыя дні інфармавання.

40-гадовы выхавацель дзіцячага сада №1 здзяйсняў супрацьзаконныя дзеянні супраць выхаванцаў установы на працягу амаль 17-ці год. Крымінальная справа распачатая і ў дачыненні да загадчыцы садка, дзе ен працаваў. Па версіі следства, жанчына ігнаравала скаргі бацькоў, якія спрабавалі звярнуць яе ўвагу на падазроныя паводзіны падначаленага. Ці былі такія скаргі, меркаваць цяжка, бо сэксуальнага злачынцу выявілі выпадкова. Маці з хлопчыкам – выхаванцам дзіцячага сада -- выпадкова сустрэлі ў краме педагога, ад якога малы раптам стаў хавацца. Пасля роспытаў дома бацькі звярнуліся ў міліцыю, выхавацеля затрымалі, а дома ў яго знайшлі больш за 400 Гб відэазапісаў дзіцячага порна.

Паступленне прамых замежных інвестыцый у мінулым годзе склала 129,9 млн. долараў ЗША. Паводле афіцыйных дадзеных за 2022 год у рэальны сектар эканомікі вобласці замежныя інвестары ўклалі 207,2 млн. долараў ЗША, ці мінус 60%. Але ў 2021 годзе з-за мяжы ў регіянальную эканоміку прыйшло 678,9 млн амерыканскіх грошай, што азначае, што ў мінулым годзе інвестыцыі скараціліся ў 5,2 разы. Асноўным инвестарам віцебскай рэгіянальнай эканомікі з’яўляецца Расія. Кітай жа адмаўляецца ўкладаць грошы ў Віцебскую вобласць.