Малады чалавек навучаўся на факультэце дашкольнай адукацыі. Пасля завяршэння вучобы быў размеркаваны ў распараджэнне аднаго з упраўленняў па адукацыі горада Мінска і працаўладкаваны ў дашкольную ўстанову на пасаду выхавацеля. Не прапрацаваўшы і паўгода, малады чалавек быў звольнены «ў сувязі са здзяйсненнем амаральнага ўчынка, несумяшчальнага з працягам дадзенай працы».
Адпаведна, ён не адпрацаваў устаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь тэрмін работы па размеркаванні. Але ў добраахвотным парадку не кампенсаваў сродкі, затрачаныя на яго падрыхтоўку, хаця яму было накіравана апавяшчэнне з просьбай кампенсаваць названыя сродкі.
Пазоўнік - Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэта імя Максіма Танка -- прасіў суд спагнаць з адказчыка грашовыя сродкі ў памеры 27 985 рублёў у даход рэспубліканскага бюджэту. Пазней, паколькі малады чалавек у добраахвотным парадку ўнёс 1985 рублёў у лік пагашэння доўгу, сума была адкарэктаваная і склала 26 000 рублёў.
Адказчык у судовае паседжаньне не з'явіўся, змененыя іскавыя патрабаванні прызнаў.
Суд, вывучыўшы матэрыялы справы, вырашыў спагнаць з жыхара Талачынскага раёна 26 000 рублёў, а таксама дзяржаўную пошліну ў суме 1300 рублёў.
Алеся Зайцава
Чацвер, 27 Чэрвень 2024
Выпускнік педагагічнага ўніверсітэта, якога звольнілі, мусіць вярнуць 26 000 за сваё навучанне
7 чэрвеня суддзя Талачынскага раёна Ірына Котава разгледзела грамадзянскую справу, ініцыяваную Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэта імя Максіма Танка да выпускніка ВНУ Уладзіслава Жураўлёва, які пражывае ў Талачынскім раёне. Справа тычылася спагнанні выдаткаў, затрачаных дзяржавай на навучанне ва ўніверсітэце з 2019 года пра 2023 год на дзённай форме атрымання адукацыі за кошт рэспубліканскага бюджэту.