Паводле прысуду, абвешчанага летась суддзём Аляксандрам Абашыным, віцяблянін асуджаны да трох з паловай год калоніі. Тады праўладныя каналы сцвярджалі, што ў інтэрнеце мужчына «агітаваў людзей выходзіць на барыкады, пускаць цягнікі пад адхоны, і ладзіць фізічныя расправы над сілавікамі».
Праваабаронцы не маюць звестак, дзе асуджаны адбывае пакаранне. 17 лістапада мінулага году Загалаўца ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў», які складае МУС.
Цяпер у Віцебскім абласным судзе справу палітвязня будзе разбіраць суддзя Яўген Буруноў. Загалаўца будуць судзіць за данаты, зробленыя яшчэ да 2021 года. Яму пагражае да пяці гадоў калоніі.
Яна Шырокава