Фантаны на Плошчы Перамогі ператварыліся ў «купальні». Адным падабаецца, другім наадварот
Пасля апошняй рэканструкцыі віцебскай Плошчы Перамогі, дзе ў 2008 годзе знішчылі ўсе зялёныя расліны, на забрукаванай тэрыторыі з'явіліся так званыя «сухія фантаны». Або «падземныя фантаны» - калі струмяні вады б'юць з фарсунак «пад зямлёй». Такія аб'екты – зусім не дзіва ў еўрапейскіх, да і некаторых беларускіх гарадах, і найбольш яны даспадобы децям у спякотныя дні. Аднак у Віцебску, па задумцы рэканструктараў, фантаны выконваюць «ідэалагічную функцыю» - 118 струменяў павінны нагадваць пра 118 апошніх жыхароў, якія сустрэлі вызваленне горада 26 чэрвеня 1944 года ( некалькі тысяч віцяблян за некалькі дзён да гэтага нацысты пад канвоем вывелі ў канцлагеры). Дык ці не блюзнерства – купацца ў «мемарыяльным» фантане?
Што зменіцца для зняволеных пасля 12 ліпеня
З 12 ліпеня ў Беларусі ўступае ў сілу закон "Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці". Зняволеным у калонію можна будзе перадаць на 1 перадачу больш, але адміністрацыі будзе нададзена права больш жорстка «выховаць парушальнікаў рэжыму» - змяшчаць іх у ШІЗА на 15 сутак (замест ранейшых 10). Змены будуць тычыцца і тых, хто пакараны «хіміяй», і тых, хто знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам.