Вольгу Карач і Яўгена Вільскага завочна асудзілі да 12 гадоў зняволення
У Брэсцкім абласным судзе завочна вынеслі прысуды «удзельнікам экстрэмісцкага фарміравання «Форум дэмакратычных сіл Беларусі». У яго складзе згадвваліся ўраджэнка Віцебска Вольга Карач і жыхар Наваполацка Яўген Вільскі, якія цяпер знаходзяцца за мяжой. Крымінальныя справы супраць іх разбіралі ў парадку спецвытворчасці, падсудным інкрымінаваны «шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».
Як у Талачыне асартымент у крамах правяралі
Вельмі арыгінальным чынам перад сваімі чытачамі «адсправаздачылася» раённая газета «Наша Талачыншчына». На сайце выдання з'явіўся артыкул пад назвай «Устраивает ли жителей и гостей Толочина ассортимент в розничной торговой сети?» Карэспандэнты высвятлялі гэта, задаючы пакупнікам усяго адно пытанне, але зусім не пра асартымент... Спойлер: дзяржаўнае рэгіянальнае СМІ сцвярджае, што ўсё ў парадку, бо «няма чэргаў і паліцы не пустыя».