Субота, 29 Чэрвень 2024

28 чэрвеня ў Варшаве памёр віцебскі праваабаронца Леанід Свецік

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Смерць напаткала Леаніда  на 60-м годзе жыцця ў Варшаве, прычынай стала даўняя хвароба, з якой ён актыўна змагаўся.

Ягоны сыход быў раптоўны – лекары хуткай дапамогі, якія прыехалі праз некалькі хвілін пасля выкліку, ужо нічога не маглі зрабіць. Абсалютна нечаканай стала смерць Леаніда Свеціка для ягоных родных, блізкіх і сяброў... Развітанне з праваабаронцам у Польшчы запланавана  на сераду, 3 ліпеня. Пахаваюць яго ў Беларусі.

Леанід Свецік быў вымушаны пакінуць радзіму ў 2021 годзе пад пагрозай крымінальнага пераследу. Ён нарадзіўся ў Крычаве, але лёс шчыльна звязаў яго з Віцебшчынай. Шмат гадоў праваабаронца  дапамагаў жыхарам Віцебшчыны у вырашэнні прававых і юрыдычных пытанняў, спрыяў развіццю незалежных СМІ.

Усім, каму ён дапамагаў, з кім сябраваў, будзе вельмі бракаваць яго спагады і разважлівасці. Асабліва горка ў гэтыя дні сям'і Леаніда – жонцы, дачцэ, сыну. Усім ягоным сваякам і сябрам  «Віцебская вясна» выказвае самыя шчырыя спачуванні.