Паведамленні з відэаролікамі выйшлі на Telegram-канале "Северная столица" 27 чэрвеня і 1 ліпеня. У першым дэманструюцца затрыманні трох мужчын, на другім – яшчэ аднаго. Затрыманыя пацвярджаюць, што ў сацыяльных сетках мелі падпіскі на інтэрнэт-рэсурсы, прызнаныя Міністэрствам інфармацыі "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй". На ўсіх чатырох затрыманых складзены адміністрацыйныя пратаколы. Прычым пра апошняга ў Telegram-канале дадаецца, што ён паўстане перад судом за «распаўсюд экстрэмізму» не ўпершыню.
Пры гэтым не ўдакладняецца, ці былі гэтыя людзі знаёмыя паміж сабой, і на чым базуецца сцвярджэнне пра "экстрэмісцкае кубло".
Ірына Кукушонак