«Ружовае ніхто» - так аўтарка называе пераможцу конкурса , прадстаўніка Швейцарыі Nemo ( Nemo Mettler). Журналістка здзекліва падкрэслівае, што выканаўца адносіць сябе да ЛГБТ-супольнасці і не бянтэжыцца прызнаваць гэта адкрыта: «Это самое некто пело об опыте принятия собственной идентичности и небинарности».
Насамрэч, у лістападзе 2023 г. спявак-рэпер абвясціў сябе небінарным чалавекам і папрасіў выкарыстоўваць у адносінах да сябе займеннік «яны». Гэта інфармацыя размешчана і на старонцы Nemo ў Instagram. У інтэрнэце можна даведацца пра захапленні Nemo – гэта ігра на барабане, пяніна і скрыпцы, пра тое , што выканаўца быў пяць разоў уганараваны прэстыжнай музычнай прэміяй Swiss Music Awards , у тым ліку і за ўласныя пра пошукі гендэрнай ідэнтычнасці і свайго месца ў свеце. Пра гэта ж і песня «Code», раскрытыкаваная журналісткай «Витебских вестей»: маўляў, у ёй ўтрымліваюцца актыўныя заклікі да таго, каб людзі самі вызначалі сваю гендэрную прыналежнасць».
«Я спадзяюся, што гэты конкурс будзе і далей жыць у адпаведнасці са сваімі прынцыпамі і працягваць выступаць за мір і годнасць кожнага чалавека», - такія словы прагучалі ад пераможцы «Еўрабачання». Аднак Алена Сыс на іх увагі не звярнула. Затое сканцэнтравалася на асуджэнні нетрывіяльнага твора і выканаўцы, а заадно і «еўрапейскіх краін, дзе даўно зламалі свае «коды». У прыклад яна прыводзіць тую ж Швейцарыю, дзе з 2022г. дазволены аднаполыя шлюбы.
А напрыканцы артыкула журналістка чакана супрацьпастаўляе Еўропе Беларусь, «код» якой «надзейна абаронены», бо ў апошняй рэдакцыі Канстытуцыі «замацавана азначэнне шлюбу як саюза мужчыны і жанчыны».
Пётр Александровіч
Серада, 15 Май 2024
Газета «Витебские вести» раскрытыкавала пераможцу «Еўрабачання» за яго небінарную ідэнтычнасць
Журналістка Алена Сыс, аўтарка рубрыкі «Іншымі словамі», зневажальна выказалася і пра сам музычны конкурс, і пра асобных выканаўцаў, чый сцэнічны вобраз ёй не спадабаўся. «Дасталося» ад прадстаўніцы дзяржаўнага выдання і журы «Еўрабачання», і гледачам з замежных краін, і ўвогуле Еўропе як такой, бо «Проголосовала Европа в ночь ни за сына, ни за дочь». Артыкул з гэтай назвай прасякнуты непрыкрытай ксенафобияй у дачыненни да ўсіх, хто не адпавядае кансерватыўным падыходам як да музычнай культуры, так і да полавай ідэнтычнасці.