Серада, 15 Май 2024

Улады Докшыцкага раёна вызначыліся з “днямі цвярозасці»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Сёлета чыноўнікі вызначылі сем дзён, калі гандлёвыя прадпрыемствы не змогуць прадаваць кліентам алкагольныя напоі. Аднак чыноўнікі пакінулі для аматараў «закласці за каўнер» магчымасць пацешыцца «гарачальнымі» напоямі ва ўстановах гандлю грамадскага харчавання ў разліў. Таксама абмежаванні не распаўсюджваюцца на гандаль алкаголем для правядзення вясельных урачыстасцяў і рытуальных абрадаў.

У рашэнні выканкама сказана, што днямі цвярозасці раённага маштабу стануць дні: работнікаў фізічнай культуры і спорту (18 траўня), моладзі і студэнцтва (30 чэрвеня), ведаў (1 верасня), маці (14 кастрычніка і бацькі (21 кастрычніка). Пройдуць без магчымасцяў набыць алкаголь "Апошні званок" (25 траўня) і 14 чэрвеня - у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў у школах раёна.

Мэтай усіх безалкагольных дзён, на думку раённага начальства, правесці акцыі па прапагандзе і папулярызацыі здаровага ладу жыцця, прафілактыцы п'янства і алкагалізму і ініцыяваць барацьбу з імі. Аднак у сельскім раёне, дзе насельніцтва з татальна п'е таннае віно і гарэлку, пастаўленая мэта падобнымі метадамі наўрад ці дасягальная.

Вадзім Эдзікаў