Чацвер, 18 Снежань 2025

Віцебскі відэааператар Вячаслаў Лазараў атрымаў медаль Няскораных

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі узнагародзіў медалямі 14 выбітных асобаў. Сярод іх - наш зямляк, экс-палітвязень, відэааператар і журналіст Вячаслаў Лазараў. У ліку іншых ён атрымаў гэтую ўзнагароду  17 снежня.

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі узнагародзіў медалямі 14 выбітных асобаў. У спісе атрымаўшых медалі Францыска Скарыны, «Няскораных» (Ларысы Геніюш),«Гонар і годнасць» і «За пленную працу на карысць Беларусі» нямала незалежных журналістаў. 
Кабінет пастанавіў:

1. Узнагародзіць медалём Францыска Скарыны за шматгадовы ўнёсак у развіццё і прасоўванне беларускай гісторыі і культуры:

  • Паўла Мажэйку — беларускага журналіста, грамадскага актывіста, культурнага менеджара.
  • Андрэя Катлярчука — гісторыка, кандыдата гістарычных навук, доктара гісторыі.

2. Узнагародзіць медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»:

  • Сцяпана Пуцілу — беларускага журналіста, аўтара грамадска-палітычнага канала NEXTA.
  • Ірэну Лясоту — філосафку, публіцыстку, грамадскую лідарку;
  • Марыю Сёдэрберг — швэдскую фотажурналістку і пісьменніцу;
  • Ірыну Пярвойкіну — беларускую актывістку ў Аўстрыі.

3. Узнагародзіць медалём «Няскораных» (Ларысы Геніюш) за асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі:

  • Вячаслава Лазарава — беларускага незалежнага журналіста і відэааператара;
  • Ірыну Слаўнікаву — беларускую журналістку і медыяактывістку;
  • Паўла Вінаградава — актывіста моладзевага крыла «Zmena», вязьня сумлення.

4. Узнагародзіць медалём «Гонар і годнасць» наступных грамадзян, якія аддалі ці рызыкавалі сваім жыццём у змаганні за свабоду, нацыянальныя каштоўнасці, дэмакратыю і правы чалавека:

  • Яўгена Меркіса — беларускага журналіста, краязнаўцу, грамадскага актывіста.
  • Уладзіміра Мацкевіча — беларускага філосафа і метадолага, грамадска-палітычнага дзеяча, тэлевядучага.

Таксама тры асобы  узнагароджаныя непублічна.


Медаль «Няскораных» (Ларысы Геніюш) даецца за асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі. Вячаслаў Лазараў узнагароджаны за значны ўклад у развіццё незалежнай журналістыкі ў Віцебскім рэгіёне, працуючы ў складаных умовах.

Вячаслаў Лазараў асвятляў рэгіянальныя падзеі і грамадзкія праблемы, якія часта не трапляюць у дзяржаўныя СМІ. У 2018 і ў 2019 гг. яго двойчы каралі штрафамі паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП за «незаконны выраб прадукцыі СМІ». У лютым 2023 г. Лазарава затрымалі сілавікі, ен быў пакараны зняволеннем за сваё прафесійную дзейнасць. Быў вызвалены сёлета 11 верасня.

Ганна Пятроўская