Супраць яго высунутыя крымінальныя абвінавачанні па арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 369 КК РБ (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 КК РБ (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), арт. 361-1 КК РБ (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

Апублікавана ў Палітвязьні

Суды над імі сталі наступствамі  міліцэйскага хапуна, праведзенага ў Глыбокім восенню мінулага года. Тады было затрымана некалькі дзесяткаў чалавек, якім паставілі ў віну ўдзел у мірных пратэстах пасля прэзыдэнцкіх выбараў  2020 г.

Апублікавана ў Рознае

Са звестак у гэтым спісе вынікае, што 42-гадовую жанчыну асудзілі за “садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці” ( чч.  1 і 2 арт 361-4 КК РБ). Справу жанчыны разбіраў Віцебскі абласны суд. Падобна, што яе пакаралі “хатняй хіміяй”, бо на сайце ведамства пазначана “судзімасць не пагашана”. Пад увагу міліцыі Таццяна Кандрацкая трапіла  яшчэ ў ў 2023 годзе.

Апублікавана ў Рознае

Некалькі тыдняў таму жыхарка аграгарадка Гаршчэўшчына размясціла на сваім акаўнце ў TikTok  калектыўны зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Мясцовыя жыхары цытавалі ягоныя словы пра неабходнасць стварэння годных умоваў для жыхароў сельскай мясвовасці, пра захады для замацавання кадраў на весцы, і ў сувязі з гэтым прасілі не зачыняць дзіцячы сад у іхным аграгарадку. Як толькі на гэты зварот звярнулі ўвагу недзяржаўныя інфармацыйныя рэсурсы, з “адказам” выступіла Талачынская раённая газзета. Маўляў, мясцовыя ўлады “аптымізуюць” сестэму дзіцячых установаў для “пользы малышей”. Яшчэ праз некалькі відэаролік са зваротам да Лукашэнкі з TikTok быў выдалены.

Апублікавана ў Рознае