Беларуская праваабарончая супольнасць 10 верасня прызнала палітычнымі зняволенымі 14 чалавек. Сярод іх, апрача Таццяны Веціарэц, яшчэ адзін ураджэнец Віцебшчыны. Гэта Сяргей Валадзько, псіхолаг з Пастаўскага раёна. Яго затрымалі за каментары ў інтэрнэце, зараз ён пад следствам у СІЗА-1. каментары, падрабязнасці пераследу невядомыя.
Віктар Міхайлаў
Чацвер, 10 Верасень 2026
Таццяну Веціарэц з Оршы прызналі палітычнай зняволенай
Віцебскі абласны суд прызнаў 47-гадовую жанчыну вінаватай паводле частак 1 і 2 арт 361-4 КК РБ – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці . Ёй прысуджаны рэальны тэрмін зняволення, жанчына ўжо адбывае пакаранне. 4 верасня яе імя і прозвішча ўнеслі ў пералік "экстрэмістаў" на сайце МУС. Вядома, што жанчына працавала настаўнікам -дэфектолагам і ў 2020-м годзе падпісала калектыўны зварот супраць пераследу незалeжных журналістаў.
Апублікавана ў
Палітвязьні