Аўторак, 18 Жнівень 2026

Накладзены арышт на частку віцебскай кватэры Паўла Севярынца

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)


Стала вядома, што частка кватэры ў Віцебску, дзе прапісаны экс-палітвязень, вядомы палітык і літаратар Павел Севярынец, знаходзіцца пад арыштам. Падобныя захады ажыццяўляюцца тады, калі супраць чалавека заведзена крымінальная справа. Новую крымінальную справу супраць былога палітзняволенага завялі за ўдзел у Дні Волі – пра гэта сёлета ў траўні паведаміў сам Павел Севярынец. Тады ў віцебскай кватэры, дзе зараз жыве яго маці, Таццяна Севярынец, быў праведзены ператрус.

Вядомы палітык, літаратар і гамадскі дзеяч Павел Севярынец - ураджэнец Оршы. Ён быў затрыманы ў чэрвені 2020г. і асуджаны на 7 гадоў зняволення па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). І вызвалены ў ліку 123 палітвязняў 13 снежня 2025 года. Спачатку яго вывезлі ва Ўкраіну, але дзякуючы сумесным намаганням шэрагу беларускіх і міжнародных ініцыятываў, у ліку іншых вызваленых, якія выказалі такое жаданне, ён быў эвакуяваны ў Літву.

25 сакавіка 2026 года Павел Севярынец упершыню пасля вызвалення выступіў на мітынгу з нагоды Дня Волі ў Вільні.

Антаніна Горкая