За «экстрэмізм» у сацыяльных сетках улады арыштавалі галоўнага ветэрынарнага ўрача
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч за падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкае» СМІ пастанавіла арыштаваць на трое сутак галоўны ветурача раёна Аляксандра Кезіка.
У рамках крымінальнага пераследу ўлады арыштавалі маёмасць вядомага аршанскага актывіста
Накладзены арышт на маёмасць праваабаронцы і рэдактара Аршанскага незалежнага сайта Ігара Казмерчака. Падставай для такога рашэння паслужыла крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (ч.1 арт 368 КК), узбуджаная яшчэ ў 2022 годзе. Тады ж Ігара абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, а ягоныя фотаздымкі з’явіліся на стэндах "Іх расшуквае міліцыя".
Не хапае баянаў, гукавой і светлавой апаратуры, патрэбны бібліёбус
У цэнтральнай раённай бібліятэцы Мёраў 24 лістапада адбыўся Дзень інфармавання, на якім прысутнічалі начальнік упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Падгурскі, намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Вячаслаў Дурноў, чыноўнікі Мёршчыны і працаўнікі культуры.
Улады спынілі адміністрацыйную справу за недазволены пікет
Старшыня суда Шумілінскага раёна Іна Грабаўская 11 лістапада спыніла адміністрацыйную справу ў дачыненні да жыхара Віцебска Андрэя Прыстаўкі, якому ўлады ставілі ў віну правядзенне пікету, на які ён не атрымаў адпаведнага дазволу ад кіраўніцтва мясцовага райвыканкама. Суддзя палічыла, што двухмесячны тэрмін для пакарання мужчыны скончыўся.
Сістэма аховы здароўя Віцебшчыны мае шэраг праблем, якія хутка не вырашыць не ўяўляецца магчымым
Цяпер у арганізацыях аховы здароўя вобласці працуе 4990 урачоў і амаль 13,7 тысячы сярэдніх медыцынскіх работнікаў. Але цяпер праз аб'явы ў СМІ медустановы шукаюць не менш як 350 урачоў-спецыялістаў, што складае 7 працэнтаў ад усіх існуючых вакансій.
Раённыя газеты Віцебшчыны заняліся піярам армейскай службы
Адразу ў некалькіх рэгіянальных выданнях з’явіліся артыкулы пра тое, наколькі сёлетнія навабранцы задаволеныя службай у арміі. «Настрой ва ўсіх хлопцаў выдатны, усім задаволены», - піша бешанковіцкая «Зара» пра маладых жыхароў раёна, якім даводзіцца служыць у 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай брыгадзе. -- «Кожны з іх чакаў прызыву, таму займаюцца ахвотна, імкнуцца засвоіць праграму ў поўным аб’ёме».
У бягучым годзе пракуратура Віцебска зафіксавала рост зваротаў грамадзян
Па выніках разгляду ўсіх 1200 зваротаў у 2023 годзе пракуратурай прыняты меры пракурорскага рэагавання па 290 зваротах або менш за 25%, а 10 заяў і скарг былі вернуты гараджанам без разгляду. Таксама з пачатку года ў гарпракуратуру на асабістым прыёме ў супрацоўнікаў ведамства пабывалі амаль 850 чалавек, што склала 0,23% ад усяго 360-тысячнага насельніцтва "паўночнай сталіцы". Аналіз зваротаў грамадзян паказаў, што адбылося прыкметнае павелічэнне патоку "негатыўных сігналаў" грамадзян у 2023 годзе ў параўнанні з мінулым годам.
“Народная Грамада» патрабуе арганізаваць сустрэчу Мікалая Статкевіча і ягонай жонкі. Ад палітвязня няма звестак ужо 290 дзён
«23.11.2023 незалежным медыя рэсурсам Хартыя'97 была апублікавана навіна ад імені галоўнай рэдактаркі Наталлі Радзінай з патрабаваннем да беларускіх уладаў неадкладна арганізаваць спатканне Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча на фоне атрыманай інфармацыі аб яго смерці ў турме. Партыя Народная Грамада патрабуе адказных асобаў у Беларусі неадкладна арганізаваць спатканне Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча і абвергнуць, альбо падцвердзіць інфармацыю якая тычыцца палітыка Мікалая Статкевіча», -- гаворыцца ў партыйнай заяве.
На Пастаўшчыне па “народным” артыкуле з пачатку года пакаралі ўжо 23 чалавек
Такія звесткі мясцовай раёнцы "Пастаўскі край" назваў начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Пастаўскага РАУС Павел Нагановіч.
Віцебскія ўлады рапартуюць аб манапалізацыі інфармацыйнай прасторы дзяржаўнымі медыя
Згодна з заявамі чыноўнікаў у Віцебскай вобласці ажыццяўляюць дзейнасць 66 рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі: сеткавыя дзяржаўныя выданні, недзяржаўныя газеты і часопісы, электронныя СМІ. Сумарная аўдыторыя дзяржаўных рэгіянальных выданняў складае ўжо больш за 500 тыс. карыстальнікаў. Аднак толькі за 2023 год мясцовыя суды ўнеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў не менш за 96 апазіцыйных інфармацыйных рэсурсаў.