Па выніках разгляду ўсіх 1200 зваротаў у 2023 годзе пракуратурай прыняты меры пракурорскага рэагавання па 290 зваротах або менш за 25%, а 10 заяў і скарг былі вернуты гараджанам без разгляду. Таксама з пачатку года ў гарпракуратуру на асабістым прыёме ў супрацоўнікаў ведамства пабывалі амаль 850 чалавек, што склала 0,23% ад усяго 360-тысячнага насельніцтва "паўночнай сталіцы". Аналіз зваротаў грамадзян паказаў, што адбылося прыкметнае павелічэнне патоку "негатыўных сігналаў" грамадзян у 2023 годзе ў параўнанні з мінулым годам.
Гэта сведчыць, перш за ўсё, аб шматлікіх праблемах, якія не могуць ці не хочуць вырашаць без парушэння дзейнага заканадаўства мясцовыя ўлады і для гэтага патрабуецца ўмяшанне пракурорскіх работнікаў. Пра гэта таксама сведчыць і не адзінкавыя факты нарастаючая колькасць паўторных зваротаў пасля "пракурорскага рэагавання", а таксама колькасць зваротаў, пакінутых без разгляду па сутнасці і колькасць вернутых зваротаў грамадзянам.
Вольга Папова