Пра арышт кватэры праваабаронца даведаўся выпадкова, калі на ягоны беларускі адрас прыйшоў ліст з Віцебскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру. Рашэнне прынятае на падставе пастановы Аршанскага аддзела Следчага камітэта, датаванага 13 лістапада. Нагадаем, што Ігар Казмерчак з’ехаў з краіны яшчэ ў 2021 годзе.
Серада, 29 Лістапад 2023
У рамках крымінальнага пераследу ўлады арыштавалі маёмасць вядомага аршанскага актывіста
Накладзены арышт на маёмасць праваабаронцы і рэдактара Аршанскага незалежнага сайта Ігара Казмерчака. Падставай для такога рашэння паслужыла крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (ч.1 арт 368 КК), узбуджаная яшчэ ў 2022 годзе. Тады ж Ігара абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, а ягоныя фотаздымкі з’явіліся на стэндах "Іх расшуквае міліцыя".
Апублікавана ў
Праваабаронцы