Як школьнікі працавалі ў Аршанскім лясгасе: ім абяцалі заробак пад тысячу, а заплацілі капейкі
У лясгас на працу накіравалі школьнікаў 8-9 класаў. Іх абавязкам стала праполка пасадак маладых елачак: занятак нялёгкі, ды яшчэ пры гарачыні 27-30 градусаў. Пры гэтым ваду дзецям падвозілі нерэгулярна. Але падлеткі стараліся: іх не адштурхнула нават тое, што замест абяцаных тысячы рублёў у дамове была іншая сума – усяго 339 рублёў за ўчастак. У выніку школьнікі атрымалі ў тры разы меней.
Расійскі спявак Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП
Адбылося гэта падчас фестывалю “Славянскі базар”, які традыцыйна праходзіць пад лозунгам "Ад мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". У расійскага шансон-спевака Дзяніса Майданава ў межах фестывалю быў арганізаваны канцэрт. Майданаў падкаціў на БМП і з яе праспяваў адзін са сваіх хітоў «Нічего не жаль».
«Экстрэмістамі” абвясцілі дваіх 20 -гадовых хлопцаў з Віцебшчыны
Адзін з іх – таленавіты спартовец, другі з дзяцінства праяўляў вялікія здольнасці да вучобы. Віцебскі абласны суд прызнаў абодвух вінаватымі паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага Кодэкса і асудзіў да “хатняй хіміі”. Судзімасць істотна адаб’ецца на жыццёвых перспектывах маладых людзей.
Мілітарызацыя школьнікаў на Полаччыне працягваецца і ўлетку
Тут пачаў працаваць так званы вайскова-патрыятычны летнік пад назвай «Пограничник». Ён арганізаваны для школьнікаў з Полацка, Наваполацка і гарадскога пасёлка Ветрына упраўленнем Полацкага памежнага атрада. Два тыдні падлеткаў будуць навучаць прыемам рукапашнага бою і навыкам валодання зброяй, час будзе адведзены і на страявую падрыхтоўку.
Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі па Віцебскай вобласці
Ігара Брыло асудзілі па знакамітай “малочнай справе”, якая пачалася ў лістападзе 2023 года. Суд пачаўся толькі ў верасні 2025‑га і скончыўся тры месяцы таму. Як стала вядома «Нашай Ніве», Ігар Брыло атрымаў 12 гадоў пазбаўлення волі — столькі і прасіў пракурор. Але мала хто з топ-чыноўнікаў цалкам дасіджвае свой тэрмін. У лукашэнкаўскай сістэме распаўсюджана практыка вызваляць іх датэрмінова і адпраўляць кіраваць гаспадаркамі.
Выйшаў зборнік турэмных эсэ экс-палітзняволенага палітыка Мікалая Статкевіча, напісаных у глыбоцкай калоніі
Кніга пад назвай «І гэта ўсё ў табе» выдана ў выдавецтве “Камунікат” у Беластоку. Над тэкстамі палітык працаваў пераважна ў 2023 годзе ў ШІЗА, пасля выхаду з ізалятара ён запісаў іх. Але перад вызваленнем рукапісы адабралі. Мікалай Статкевіч аднавіў іх па памяці. Гэта разважанні пра тое, «як людзі робяць маральны выбар у складаных сітуацыях, як яны робяцца героямі ці здраднікамі, як ператвараюцца ў падонкаў ці застаюцца сумленнымі людзьмі?” – так напісаў аўтар пра сваю кнігу ва ўласным Тэлеграм-канале.
Працоўныя мігранты з Узбікестану, якіх прывезлі на Віцебшчыну, ужо просяцца дадому
Частка жыхароў Андзіжанскай вобласці Узбекістана, якія прыехалі на заробкі ў Беларусь, засталіся незадаволеныя прапанаванымі на месцы заробкамі. Яны запісалі відэазварот да ўладаў Андзіжана, у якім апісалі сітуацыю. Да вырашэння праблемы падключылася агенцыя па знешняй міграцыі. Беларускія прапагандысты навыперадкі кінуліся вінавацьць саміх працоўных мігрантаў - маўляў, пра ўмовы працы і аплаты яны ведалі загадзя.
Ігар Станкевіч: “У КДБ ёсць пытанні ў сувязі з ініцыятывай “Нацыя лідараў”
Учора ў Ігара Станкевіча, вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне, прайшоў ператрус у яго мінскай кватэры. Ператрус праводзілі 5-6 чалавек, сярод якіх - супрацоўнікі КДБ. У знаёмых Станкевіча распытвалі пра ініцыятыву “Нацыя лідараў”, якая ладзіць анлайн курсы па розных нактірунках – ад грамадскага актывізму да складання ўласнага радаводу.
Лукашэнка мяняе свой народ на іншы: толькі ў Віцебскую вобласць прыедуць 5 тысяч грамадзян Узбекістана
Першыя 200 чалавек ужо тут. Дзяўчаты ў нацыянальных строях сустракалі іх з самалёта хлебам-соллю. Грамадзянам Узбекістана прапануюць працу ў сельскай гаспадарцы. Аляксандр Лукашэнка вымушана прызнаў, што людзей там бракуе катастрафічна, бо ніхто не хоча жыць і працаваць у глыбінцы, дзе зачыняюцца школы і дзіцячыя садкі, ды і ўвогуле няма нармальнай інфраструктуры. Беларусы ўцякаюць з вёскі ў гарады, а то і ўвогуле за мяжу ў пошуках лепшага жыцця. 2020-ты год паказаў, што беларускі народ для цяперашняга кіраўніка краіны – пустое месца. І цяпер ён хоча замяніць яго іншым.
Сілавікі правялі ператрус у мінскай кватэры Ігара Станкевіча, вядомага даследчыка сталінскіх рэпрэсій.
Пра ператрус ён даведаўся ад сваёй былой жонкі, з якой ён у разводзе ўжо 18 год. З яе тэлефона да Станкевіча патэлефанаваў невядомы, які вырашыў паразмаўляць з грамадскім актывістам, які зараз знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Але на патрабаванне Ігара Станкевіча ён не назваў сябе, толькі выказаў меркаванне, што даследчык "вярбуе сабе людзей, каб атрымліваць пад гэта гранты". Што мелася на ўвазе, невядомы не ўдакладніў і прычыну ператрусу не патлумачыў.