07.11.2024 Тэгі: грамадства Ветэранаў МУС Беларусі задзейнічаюць у выбарчай кампаніі па розных напрамках. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Паводле яго, у ведамстве налічваецца 27 тысяч вэтэранаў. Яго словы прыводзіць прэс-служба Міністэрства. 

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

"Нягледзячы на тое, што выйшлі на заслужаны адпачынак, многія працягваюць працоўную дзейнасць, узначальваюць прадпрыемствы, арганізацыі, мясцовыя органы ўлады. Не застануцца ў баку і ад электаральнай кампаніі, дзе будуць задзейнічаны па розных напрамках. Найперш, у ахове грамадскага парадку на выбарчых участках. Аксакалы таксама стануць сябрамі камісій, назіральнікамі".

"І, калі трэба, устануць у баявыя парадкі і павядуць за сабой моладзь", — дадаў ён.

Крыніца: "Стануць сябрамі камісій, назіральнікамі". Ветэранаў МУС задзейнічаюць у выбарах