З мэтай далейшага павышэння ўкамплектаванасці кадрамі заключана 268 дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай медыцынскай адукацыяй і 228 дагавораў - з сярэдняй спецыяльнай медадукацыі.
Усяго ў вобласці абслугоўвае насельніцтва каля 150 машын хуткай меддапамогі. Установам аховы здароўя ў лістападзе ўлады перадалі ключы ад 66 аўтамабіляў, а ў снежні ў вобласць чакаецца паступленне яшчэ 33 аўтамабіляў, набытых па цэнтралізаванай дзяржаўнай закупцы.
Па афіцыйных дадзеных, на 1 верасня ў замене тазасцегнавых суставаў мелі патрэбу больш за 1,6 тысячы жыхароў Віцебскай вобласці.
А за восем месяцаў аперацый на суставах у рэгіёне было зроблена ўсяго каля 330-ці.
Яшчэ 1,4 тысячы чалавек чакалі новыя каленныя суставы, а вось прааперавана такіх пацыентаў з пачатку года толькі 123. Ёсць магчымасці колькасць такіх аперацый нарасціць, але гэтаму перашкаджае не рытмічная пастаўка імплантатаў.
У вобласці функцыянуе 340 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, рашэнняў па закрыцці або рэарганізацыі ФАПаў не прымалася, але адкрываць новыя ўлады лічаць немэтазгодным.
Ягор Саблін