Віцебскія сілавікі пахваліліся, што выкрылі «экстрэмісцкае кубло» ў Глыбокім
На Telegram-канале "Северная столица", блізкім да віцебскіх сілавікоў, выйшлі два відэаролікі з затрыманнямі чатырох мужчын за так званыя «экстрэмісцкія» падпіскі. Таксама ў гэтых роліках выкарыстаны так званыя «пакаяльныя відэа», запісаныя міліцыянтамі. Адзін з затрыманых дадае, што меў на старонках у сацсетках не толькі падпіскі га «экстрэмісцкія інтэрнэт-рэсурсы, але і выяву бел-чырвона-белага сцяга.
У Віцебскім абласным судзе будуць разбіраць справу палітвязня
Жыхар Віцебска Дзмітрый Загалавец быў асуджаны 31 жніўня 2023г. Тады яго абвінавацілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага Кодэкса), абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), а таксама садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361-1 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК). Сёлета 11 ліпеня Віцебскі абласны суд будзе разглядаць справу, распачатую супраць Дзмітрыя Загалаўца «за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці).
28 чэрвеня ў Варшаве памёр віцебскі праваабаронца Леанід Свецік
Смерць напаткала Леаніда на 60-м годзе жыцця ў Варшаве, прычынай стала даўняя хвароба, з якой ён актыўна змагаўся.
Вольгу Брыцікаву МУС уключыў у «спіс экстрэмістаў»
На сайце ведамства ў «Спісе грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, схільных да экстрэмісцкай дзейнасці» з'явілася імя колішняй лідаркі незалежнага прафсаюза «Нафтана» Вольгі Брыцікавай. У спісе пазначана, што жанчына ўжо «адбывае пакаранне». Найхутчэй, яе ўжо накіравалі ў папраўчую калонію.
У Віцебскім рэгіёне злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій становіцца пагрозліва многа
У 2023 годзе ў Віцебскай вобласці было зарэгістравана 1659 кіберзлачынстваў, прычым раскрыццё гэтага віду злачынстваў было менш за 10%. Судамі вобласці было разгледжана 122 крымінальныя справы, звязаныя з крадзяжом маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі (арт. 212 КК). У агульным аб'ёме ўсіх відаў злачынстваў практычна кожнае пятае ўчынена ў сферы высокіх тэхналогій і штогадовы прырост фіксуецца ў раёне 20-25 працэнтаў.
Намаганнямі ўладаў у Полацку быў закрыты спартыўны клуб
Суддзя Віцебскага абласнога суда Наталля Лях 26 чэрвеня пастанавіла пачаць ліквідацыю грамадскага аб'яднання "Спартыўны клуб "Полацк". Ініцыявала закрыццё арганізацыі Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
У Оршы прайшоў прыём грамадзян... з неўцямнымі вынікамі
Апошнім часам у рэгіянальных СМІ вельмі часта апісваюцца прыёмы грамадзян дзяржаўнымі функцыянерамі рознага ўзроўню. Часам журналістам даводзіцца канстатаваць, што праблемы тых, хто звяртаецца па дапамогу, невырашальныя – нейперш праз адсутнасць грашовых сродкаў. Часам у газетных матэрыялах паўтараюцца абяцанні «разабрацца» і «вырашыць». «Аршанская газета» пайшла іншым шляхам: чытачам проста не паведамілі, чым скончыўся прыём грамадзян чальцом Савета Рэспублікі Барысам Ціхаміравым.
На Віцебшчыне зафіксавана 9 выпадкаў пакідання грашовых сродкаў у дакументах на мяжы
У сувязі з гэтым віцебская мытня вырашыла нагадаць грамадзянам правілы ў пунктах пропуску праз мяжу. Паводле звестак Віцебскай мытні, з пачатку 2024 года ў рэспубліканскіх пунктах пропуску Віцебскай мытні службовымі асобамі мытні было выяўлена 9 выпадкаў пакідання грашовых сродкаў у дакументах, якія прад'яўлялі грамадзяне для праверкі службовай асобе мытні.
Выпускнік педагагічнага ўніверсітэта, якога звольнілі, мусіць вярнуць 26 000 за сваё навучанне
7 чэрвеня суддзя Талачынскага раёна Ірына Котава разгледзела грамадзянскую справу, ініцыяваную Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэта імя Максіма Танка да выпускніка ВНУ Уладзіслава Жураўлёва, які пражывае ў Талачынскім раёне. Справа тычылася спагнанні выдаткаў, затрачаных дзяржавай на навучанне ва ўніверсітэце з 2019 года пра 2023 год на дзённай форме атрымання адукацыі за кошт рэспубліканскага бюджэту.
Самыя гучныя справы на Лепельшчыне – датычныя зброі
Пра гэта паведаміла лепельскай раёнцы старшая следчая Лепельскага раённага аддзела Следчага камітэта маёр юстыцыі Наталля Смажэўская. Самымі гучнымі справамі, якія расследуюцца ў 2024-м годзе, у інтэрв'ю мясцовай раёнцы Смажэўская называе тыя, якія датычаць зброі.