На Віцебшчыне працягваецца практыка прымусовага працаўладкавання
Гэтымі днямі ў вобласці праходзяць пасяджэнні адмысловых камісій, створаных дзеля працаўладкавання асобаў, што стяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. У камісіях вымушаны канстатаваць, што людзі адмаўляюцца ад прапановаў працаўладкавання па мала аплочваемыемых спецыяльнасцях і ўладкоўваюцца на працу самі або лічаць за лепшае заставацца беспрацоўнымі.
У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» зноў судзілі «Чалавека года Віцебшчыны»
Учора ў суд Чыгуначнага раёна Віцебска быў выкліканы Дзяніс Якаўлеў, галоўны захавальнік фондаў віцебскага музея Міная Шмырова. Званне «Чалавек года Віцебшчыны» яму было нададзена ў 2022 годзе. Сёлета гэта першы падобны выпадак: летась па «народнай адміністртыўцы» ч.2 арт.19.11 КаАП пакаралі трох чалавек з такім званнем (Ілля Шандалесаў, Тамара Джумантаева, Аляксандр Ганчароў) , пазалетась – аднаго (Вітольд Ермалёнак). Большасць гэтых людзей звольнілі з працы, нягледзячы на аўтарытэт і былыя заслугі.
Якія грамадскія ініцыятывы гатовы падтрымаць Віцебскі абласны савет дэпутатаў
У Віцебску прайшла восьмая пазачарговая сесія абласнога савета дэпутатаў, на якой абмяркоўвалі вынікі папярэдняга разгляду праектаў грамадскіх ініцыятываў. Яны накіраваныя «на паляпшэнне жыцця ў малых гарадах і мястэчках», -- паведаміў сайт абласной газеты «Витебские вести». Што гэта за праекты, хто іх ініцыяваў і будзе ўвасабляць, засталося таямніцай для тых, каму грамадскія ініцыятывы мусілі б «палепшыць жыццё».
Газета «Віцьбічы» запачаткавала новы прапагандысцкі праект. Яго аўтара-«палітолага» не ведае нават Google
На сайце выдання праект мае назву «Выводы делайте сами». У анонсе ўтрымліваецца традыцыйны пасыл: маўляў, «мы предоставляем своим читателям факты и оставляем за ними право самим их обдумать, осмыслить и подвести логическую черту». Але ўсе факты выкладаюцца з тэндэнцыйнай кропкі гледжання: у самым негатыўным ключы апісваецца жыццё ў заходніх краінах, тады як жыццё ў Беларусі апісваецца як шчаслівае і бязбеднае, дзякуючы тым, «кто на самом деле радеет за интересы своего народа».
За атрыманне хабару і перавышэнне службовых паўнамоцтваў судзяць намесніцу старшыні Талачынскага райвыканкама
І судзяць Іну Галубкову не там, дзе яна працавала, а ў судзе Оршы і Аршанскага раёна. Суд над ёй распачаўся 22 жніўня, працяг адбыўся 11 верасня. Разбірае справу суддзя Юлія Хаткевіч. Сёлета ў пачатку лютага Telegram-канал «Чуткі Віцебска» паведаміў, што Галубкову «вывелі з кабінета ў кайданках» за атрыманне хабару ў памеры 3 000 рублёў. Чуткі, падобна, пацвердзіліся.
Віцябляніна Яўгена Сцяпанава будуць судзіць за «стварэнне або ўдзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»
Пра гэта стала вядома з раскладу пасяджэнняў Віцебскага абласнога суда: 17 верасня мужчыну будуць судзіць па ч.3 арт. 361-1 Крымінальнага Кодэкса. Яўген Сцяпанаў мае сур'ёзныя праблемы са здароўем: у 2020 годзе ен перанес інсульт, пасля якога займеў цяжкасці з маўленнем. Праз гэта Яўген Сцяпанаў страціў магчымасць працаваць па прафесіі – ён скончыў універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «рэжысура», праводзіў вяселлі, канцэрты, іншыя ўрачыстыя і забаўляльныя мерапрыемствы.
У «экстрэмісцкі спіс» МУС уключылі двух жыхароў Віцебшчыны
У спіс асобаў «схільных да экстрэмісцкай дзейнасці», паводле рашэння Міністэрства ўнутраных спраў ад 6 верасня 2024г. уключылі 50-гадовага Ігара Атрафіменку і 39-гадовага Андрэя Стабулянца. Атрафіменку судзілі зусім нядаўна – сёлета ў жніўні. Стабулянца асудзілі каля трох месяцаў таму, і 23 жніўня ён спрабаваў абскардзіць вырак у Вярхоўным судзе.
Свята пад забаронай: 510-я ўгодкі бітвы пад Оршай
8 верасня 1514 г. на каля Оршы на рацэ Крапіўне адбылася найбуйнейшая бітва паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай - войска гетмана Канстанціна Астрожскага разбіла ўтрая большае войска маскоўскага княства. У вайсковай гісторыі яе называюць Аршанскай бітвай. Даследчыкі ставяць яе ў адзін шэраг з такімі трыюмфамі беларускай зброі, як Грунвальд, Кірхгольм ды інш. Узбярэжжа Крапіўны стала знакавым аб'ектам у пачатку 1990-х, калі энтузіясты беларушчыны пачалі праводзіць тут бардаўскі фэст «Аршанская бітва». Але грамадская ініцыятыва трапіла пад забарону праз тое, што супярэчыла ідэалагічнай рыторыцы пра «спрадвечнае братэрства рускага і беларускага народа».
Віцебскі ідэолаг працытаваў віншаванні Святланы Ціханоўскай з пачаткам новага навучальнага года
Сайт абласной дзяржаўнай газеты «Витебские вести» зноў рэкламуе прапагандысцкі праект віцебскага ідэалага Святаслава Міхайлава. У апошнім опусе пад назвай "Нам не нужны западные ценности" галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама параўнаў віншаванні з 1 версня Аляксандра Лукашэнкі і Святланы Ціханоўскай. На сайт газеты нават выставілі партрэт Святланы Ціханоўскай, створаны штучным інтэлектам паводле ўзору вядомага твора мастацтва...
«З 34 крыжоў засталіся 8» Чарговы акт вандалізму ў «віцебскіх Курапатах»
Грамадская ініцыятыва «Хайсы – віцебскія Курапаты» з 2014 года займаецца стварэннем грамадскага мемарыяла на месцы расстрэлаў ахвяраў сталінізму каля вёскі Хайсы Віцебскага раёна. Актывісты праводзяць добраўпарадкаванне гэтага добра вядомага гараджанам аб'екта, хаця і не прызнанага мемарыяльным на афіцыйным узроўні. Падчас апошняй паездкі для навядзення парадку высветлілася, што невядомыя вандалы павалілі некалькі крыжоў і знішчылі ўсе ўказальнікі, якія пазначалі шлях да ямін-магіл з чалавечымі косткамі.