Нядзеля, 03 Лістапад 2024

Калі ў справе Дзяржкантроль – адразу знаходзяцца «дадатковыя сродкі»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Некалькі гадоў кіроўцы і проста жыхыры Оршы пісалі пра нездавальняючы стан дарогі па вуліцы 2-я Шклоўская пры пад'ездзе да аўтазапраўкі. І некалькі годоў гэтая праблема ігнаравалася. Аж пакуль Дзяржкантроль не абвясціў кампанію па зборы скаргаў на стан дарог. І тут здарыўся цуд...

«После вмешательства Комитета госконтроля отремонтирована дорога на одной из улиц в Орше, вызывавшая многочисленные нарекания водителей. Положительно разрешилась проблемная ситуация жителей райцентра, с которой они обратились в сентябре текущего года в Комитет госконтроля Витебской области. Госконтролеры изучили ситуацию с выездом на место. Изложенные факты подтвердились – на дороге имелись ямы, выбоины, которые влияли на безопасность движения. После вмешательства КГК Оршанским райисполком изысканы дополнительные резервы финансовых средств на устранение дефектов дорожного покрытия», -- паведаміў Telegram- канал абласной газеты «Витебские вести».

Паводле выдання, праблема вырашылася цягам тыдня: участак дарогі быў заасфальтаваны. Вынікае, што «праблемай» гэта і не было. Але на скаргі людзей доўга не зварталі ўвагі, даючы адпіскі пра «адсутнасць сродкаў». Калі ж на даляглядзе «замаячыла» адказнасць перад Дзяржкантролем, сродкі тут жа знайшліся.

І яшчэ адзін момант, на які варта звярнуць увагу: як заўсёды бывае перад чарговай выбарчай кампаніяй, патэнцыйных выбарцаў імкнуцца падкупіць, прадэманстраваўшы ім «дзяржаўны клопат». Там болей, наперадзе не простая выбарчая кампанія, а «прэзідэнцкая».

Ілля Захараў