04.11.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Брэсцкім абласным судзе 26 лістапада распачнецца суд над 55-гадовым Мікалаем Клокам. Яго абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 КК) і "прычыненні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу" (ч. 2 арт. 216 КК). Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Працэс будзе весці Андрэй Лешчанка.
Як "Вясне" паведамілі ў BELPOL, мужчына працаваў на пасадзе намесніка дырэктара прадпрыемства па вытворчасці кандытарскіх вырабаў ПГУП "Універсал-люкс ". Вядома, што Мікалай нарадзіўся ва Украіне, але мае беларускае грамадзянства. Мужчына пражываў у Брэсце. У 2007-м годзе супраць Мікалая распачалі крымінальную справу за "крадзеж , але праз год спынілі за "адсутнасцю ў дзеянні складу злачынства".
Цяпер сутнасць абвінавачвання супраць Мікалая невядомая.
Крыніца: У Брэсце ўраджэнца Украіны будуць судзіць за "здраду дзяржаве"