Органы пракуратуры Віцебскай вобласці ўстанавілі шэраг недахопаў у рабоце праваахоўнікаў у раскрыцці кібермахлярства. У наглядным органе прызналі, што раскрывальнасць гэтага віду дзеянняў засталася невысокай, паколькі ўскладнена знаходжаннем зламыснікаў за межамі краіны і выкарыстаннем схаваных IP-адрасоў. А рост кіберзлачыннасці ў значнай ступені абумоўлены павелічэннем колькасці злачынстваў, звязаных з крадзяжом грошай грамадзян пры дапамозе рэквізітаў іх банкаўскіх карт.
У большасці выпадкаў рэквізіты банкаўскіх картак прадставілі самі пацярпелыя падчас тэлефоннай размовы з "прадстаўніком банка" ці «супрацоўнікам праваахоўных органаў”. Таксама распаўсюджаным відам кібермахлярства стала размяшчэнне ў сацыяльных сетках падробленых аб'яў аб продажы розных тавараў, за куплю якіх пацярпелыя пералічваюць сродкі.
У пракуратуры канстатуюць, што ўзровень камп'ютарнай пісьменнасці насельніцтва пакуль адстае ад хуткасці ўкаранення камп'ютарных сістэм, а большасць грамадзян фармальна адносіцца да абароны і бяспекі асабістых даных і ўласнай інфармацыі.
Святлана Хромава