Палітзняволеная Вольга Ялцэвіч з Докшыц правяла 50 сутак у падвале
Пра гэта распавяла жанчына, якая сядзела разам з Вольгай. Яна кажа, што была ўражаная стойкасцю Вольгі Ялцэвіч. Паводле слоў былой палітзняволенай, у берасцейскім СІЗА Воля некалькі разоў трымала галадоўку на знак пратэсту супраць цяжкіх умоў. З-за гэтага яе садзілі ў карцар. А потым увогуле пасадзілі ў падвальнае памяшканне. Яно выглядала як камера, але фактычна — падвал. Воля правяла ў ім каля 50 сутак. Умовы там жудасныя: толькі халодная вада, вельмі вільготна. Там нават печыва або вафлі немагчыма было есці, бо ўсе прадукты адразу ж рабіліся вільготнымі. Праз гэта ў Волі вельмі пагоршылася здароўе. Але яна трымаецца.
У дачыненні да праваабаронцы Паўла Левінава ўлады распачалі крымінальную справу па “народным” артыкуле
Пра гэта Павел даведаўся праз тры месяцы, пасля таго, як яно, 01 снежня 2022 года, было выдзеленага ў асобную вытворчасць Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Цэнтральнага апарата Следчага камітэта па ч.2 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) КК РБ. У выпадку, калі справа будзе разгледжаная ў судзе, Паўлу Ісакавічу пагражае пакаранне ў выглядзе арышту да трох месяцаў або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.
У калонію «Віцьба-3» трапіў яшчэ адзін палітвязень – Алесь Папковіч
Па інфармацыі праваабаронцаў, у віцебскую калонію №3 Алеся Папковіча перавялі яшчэ да разгляду апеляцыйнай скаргі, і на той момант яго прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу. Палітвязня асудзілі 5 снежня 2022 г. у судзе Заводскага раёну Менску. Суддзя Дзмітрый Астапенка прызначыў хлопцу два гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. І ўжо ў студзені Алесь Папковіч апынуўся ў «Віцьбе-3», прычым адразу ў памяшканне камернага тыпу. Па выніку разгляду апеляцыі, хлопца перавялі на каранцін у той самай калоніі, бо прысуд пакінуты без зменаў. Агулам у віцебскай ПК №3 ўтрымліваюцца 90 палітзняволеных.
У Мінску судзяць чатырох пастаўскіх актывістаў
Іх затрымалі за фота з пратэстаў у Мінску. На ім яны стаяць на дарозе падчас акцыі пратэсту ў 2020 годзе.
Віцебскі арт-менеджэр і музыка Уладзімір Булаўскі прызнаны палітвязнем
Беларуская праваабарончая супольнасць выступіла з чарговай заявай з нагоды прызнання палітычнымі зняволенымі яшчэ 20-ці чалавек. Сярод іх вядомы ў Віцебску арт-менеджар і музыка Уладзімір Булаўскі, якога затрымалі 14 снежня. Спачатку меркавалася, што затрыманне адбылося па адміністрацыйнай справе паводле артыкула арт. 24.23 КаАП за наяўнасць на старонках у сацыяльных сетках фотаздымкаў з пратэстаў 2020г. Праваабаронцы даведаліся, што за гэта Булаўскі быў асуджаны да 15 сутак арышту, але ў пачатку студзеня на волю ён так і не выйшаў.
Уладзімір Булаўскі не выйшаў з-за кратаў
Паводле меркавання праваабаронцаў і ягоных сяброў, віцебскі арт-менеджэр і музыка асуджаны да чарговага адміністрацыйнага арышту. Булаўскага трымаюць у ІЧУ, які цяпер знаходзіцца на тэрыторыі СІЗА-2, яму не ўдалося сустрэцца з адвакатам, а ў брата не прынялі для яго перадачу. Уладзімір Булаўскі знаходзіцца ў няволі з 14-га снежня мінулага году.
У Віцебску на кіроўцу «жывемабіля» завялі крымінальную справу
Андрэй Кулакоў — вядомы шмат каму кіроўца «жывемабіля». Улады маюць намер пакараць мужчыну па «народным» арт.342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса. Таксама была арыштавана яго маёмасць. Кіроўца «жывемабіля» даўно з’ехаў з Беларусі, калі заставацца яму стала небяспечна. Цяпер ён жыве ў Варшаве, а пасля нападу Расіі на Украіну аддаў увесь час на ратаванне ўкраінскіх уцекачоў.
У Менску да 12 гадоў калоніі асудзілі віцябляніна Вадзіма Васільева
У Менскім гарадскім судзе абвясцілі вырак Вадзіму Васільеву, 27-гадоваму ўраджэнцу Віцебску – 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў). Суд праходзіў у закрытым рэжыме, хлопца асудзілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэксу нібыта за адміністраванне «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў.
У палітвязня аршанца Васіля Береснева з’явіўся “хросны”
Дэтлеф Мюлер, дэпутат нямецкага Бундэстагу і былы “хросны” вызваленага Яўгена Дзмітрыева, стаў “хросным” 72-гадовага Васіля Бераснева.
У Мінску затрымалі аршанцаў. Іх арыштавалі па адміністрацыйным артыкуле і завялі крымінальную справу
У беларускай сталіцы затрымана пара з Оршы - Марыю Яшчанку і Рамана Цыганкова. У дзень затрымання яны былі арыштаваныя судом на 14 сутак кожны за нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне. Цяпер яны знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, які размешчаны на вул. Акрэсціна ў Мінску. І Марыя, і Раман маюць хранічныя захворванні, але кіраўніцтва ЦІПа адмовіла сваякам перадаць ім ежу, лекі і цёплыя рэчы.