Гладчук быў затрыманы 16 чэрвеня 2022 года пасля вобшукаў. Адначасова была затрымана і супрацоўніца таго ж аўтамабільнага парталу Юлія Мудрэўская. Пазней абодвух перавялі ў СІЗА-1 у межах крымінальнай справы. У верасні 2022г. Мудрэўскую прызналі вінаватай за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 г. і асудзілі на паўтара гады калоніі. Яна ўжо адбывае гэты тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4.
Што да Юрыя Гладчука, то ў Мінскім гарадскім судзе 28 лютага адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі палітвязня. На першапачатковае судовае рашэнне гэта не паўплывала.
У Наваполацкай ПК 1 зараз утрымліваюць 87 палітвязняў, сярод іх палітык, экс-удзельнік мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Віктар Бабарыка і ўраджэнец Віцебску, журналіст-фрылансер Радые Свабода Андрэй Кузнечык.
Mіхась Хмара
Панядзелак, 03 Красавік 2023
Палітвязня Юрыя Гладчука накіравалі адбываць пакаранне ў ПК 1
Юрый Гладчук, рэдактар спецпраектаў аўтамабільнага парталу «Аўтабізнэс», у снежні мінулага году быў асуджаны да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). У Наваполацкую калонію яго этапавалі напрыканцы сакавіка.
Апублікавана ў
Палітвязьні
Тэгі: