Аксану Ючкавіч добра ведаюць у асяродку католікаў Мінска, дзе яна арганізоўвала шматлікія імпрэзы. Працавала Аксана і ў каталіцкай журналістыцы: спачатку ў выдавецтве «Pro Christo», потым на афіцыйным агульнанацыянальным каталіцкім партале catholic.by.
Жанчыну затрымалі сёлета 23-га студзеня ў Мінску. 3 лютага стала вядома, што супраць затрыманай распачатая крымінальная справа паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 19 лютага беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яе палітычнай зняволенай.
У 2020 годзе Аксана Ючкавіч была сярод затрыманых на Дзяды ў Курапатах і правяла 9 сутак за кратамі паводле прысуду за ўдзел у несанкцыянаваным шэсці. Затрымлівалі яе і ў 2010 годзе пасля разгону Плошчы ў Мінску, тады яна была асуджана да 10 сутак арышту.
Таццяна Мухіна