Мёрскія міліцыянты папярэджваюць пра адказнасць за перасячэнне чыгуначных шляхоў
Адказнасць за перасячэнне чыгуначных шляхоў ва неўстаноўленым месцы тлумачыць жыхарам Мёршчыны праз мясцовую раёнку малодшы ўчастковы інспектар мёрскай міліцыі Аляксандр Гродзь.
Анджэя Пачобута на паўгода змясцілі ў ПКТ у наваполацкай калоніі
Пра гэта зняволены журналіст і актывіст польскай меншасці ў Беларусі напісаў у адным з лістоў дадому. У наваполацкую ПК№1 ен трапіў у канцы траўня. Яго размеркавалі туды адбываць пакаранне, прысуджанае паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне варожасці ці варажнечы). 8 лютага 2023 г. суддзя Гродзенскага абласнога суду Дзмітрый Бубенчык прысудзіў Анджэю Пачобуту восем гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Кепскі выгляд аўтобусных прыпынкаў і недахоп прадуктаў у дзяржаўных крамах
Шаркаўшчынскія чыноўнікі зладзілі выязны семінар на тэрыторыю Германавіцкага сельсавета. Тэрыторыя Германавіцкага сельсавета складаецца з 54 населеных пунктаў, у якіх жыве 1834 чалавекі. Найбольш буйныя з іх — аграгарадкі Германавічы, Вялікае Сяло, вёскі Сталіца, Зорка, Папкі, Гуркі.
Вольга Карач заявіла, што ўлады Літвы адмовілі ёй у палітычным прытулку
Пры гэта ўраджэнка Віцебску, якая стала жыве ў Літве ўжо больш за 15 гадоў, паведаміла выданню «Медуза». Паводле Карач, у палітычным прытулку ёй адмоўлена, бо яна стала «пагрозай нацыянальнай бясьпецы». Сваё рашэнне літоўскія ўлады патлумачылі тым, што яна брала інтэрвію ў заснавальніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расеі (ЛДПР) Уладзіміра Жырыноўскага, а таксама ўдзельнічала ў канфэрэнцыях у Расеі, у тым ліку арганізаваных Эўракамісіяй.
Улады за распаўсюд «экстрэмізму» пакаралі арыштам віцебскага зваршчыка
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 29 чэрвеня за ўпадабаную публікацыю на «экстрэмісцкім» інфармацыйным рэсурсе пастанавіла арыштаваць на 12 сутак віцебскага газаэлектразваршчыка Ігара Філімонава.