Брыцікаву і Кухаронка вінавацяць паводле арт. 361 Крымінальнага Кодэксу
Праваабаронцам стала вядома, што Вольгу Брыцікаву, былую старшыю незалежнага прафсаюзу ААТ «Нафтан», вінавацяць паводле ч. 1 арт. 361 КК РБ (Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрадзе дзяржаве, або здзяйснення акта тэрарызму або дыверсіі, або ажыццяўлення дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, або здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненні да Рэспублікі Беларусь). Аляксандра Кухаронка вінавацяць паводле таго ж артыкула, але па каторай частцы – звестак няма.
Факт: апошнім часам давер да ўладаў знаходзіцца на нізкім узроўне
У Браслаўскім райвыканкаме на днях правёў прыём грамадзян намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Белавус. На сустрэчу з віцебскім чыноўнікам прыйшло толькі двое грамадзян. Піша сайт браслаўскай раёнкі braslav-star.by. Абодва звароты датычыліся дарожнай галіны.