Пятніца, 31 Ліпень 2026

Удзельнікаў злёту "Беларуская вясёлка" ў Расонскім раёне затрымлівалі 133 міліцыянты з розных падраздзяленняў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Міліцэйскія структуры назвалі гэта "аперацыяй па дакументаванні і спыненні супрацьпраўных дзеянняў". У заўтрашнім разгоне намётавага гарадка на беразе возера Белае былі задзейнічаны 133 супрацоўнікі органаў унутраных спраў, уключаючы 89 байцоў АМАП УУС, нарады ППСМ, ДАІ і следча-аператыўную групу.

Затрымаць удалося "мінімум 277 чалавек, з іх 26 непаўналетніх дзяцей", як паведамляюць афіцыйныя крыніцы. Верагодна, камусьці ўдалося схавацца ў лесе і не трапіць у тыя 3 аўтобусы, якія прыгналі для транспарціроўкі людзей на разбіральніцтва і складанне пратаколаў. Сярод ночы затрыманых прывезлі ў раённы Дом культуры, але 26 дзяцей разам з бацькамі размясцілі ў фізкультурна-аздараўленчы цэнтры «Старт», "дзе для іх былі створаны нармальныя бытавыя ўмовы і арганізавана дзяжурства брыгад хуткай медыцынскай дапамогі", як сцвярджаюць афіцыйныя крыніцы.

Асобную ўвагу прыцягнула геаграфія ўдзельнікаў. Сярод затрыманых было выяўлена 68 замежных грамадзян (67 з якіх — жыхары Расійскай Федэрацыі і адзін грамадзянін Ізраіля). Некаторым замежнікам пагражае дэпартацыя. 

Ліна Магілянская