У судзе высветліўся факт таго, што мужчына ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» распаўсюджваў інфармацыю, апублікаваную ў групе «Люстэрка», якую ўлады ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Распаўсюджванне выявілася ў тым, што Ігар насупраць некаторых публікацый пакідаў пазнаку "Падабаецца".
На думку суддзі Караблінай наяўнасць у адкрытым доступе працяглы час на старонцы «правапарушальніка» матэрыялаў, прызнаных судом экстрэмісцкай прадукцыяй, мелі на мэце дэстабілізаваць існуючыя грамадскія адносіны і былі накіраваныя супраць дзейнай улады.
На думку суддзі ў Філімонава былі змякчальная акалічнасці - наяўнасць двух малалетніх дзяцей. Улічваючы гэтыя абставіны, суд пастанавіў у рамках ч.2 арт. 19.11 арыштаваць мужчыну на 12 сутак.
Георгій Курносаў