Улады Віцебскай вобласці ідэалагічна правальныя праекты палічылі найлепшымі
Чыноўнікі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама 28 красавіка падвялі вынікі штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ. У намінацыі ”Лепшы творчы праект у тэлевізійным, радыёвяшчальным СМІ“ адзначаны відэа праекты: “Па той бок змагання”, “Назаўжды”, “Дзіцячыя твары вайны”. Гэтыя ідэалагічныя прадукты вырабілі журналісты дзяржаўнага прадпрыемства "Наваполацкае кабельнае тэлебачанне "Вектар" для ваенна-патрыятычнага тэлеканала "Звязда", які мае 5,78 тыс. падпісчыкаў. Неабходна адзначыць, што гэтыя ідэалагічныя праекты аказаліся правальнымі, з пункту гледжання праглядальнасці.
Мёрскія ўлады заклікаюць выпускнікоў паступаць на сельскагаспадарчыя прафесіі
Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, прадпрыемствы і ўстановы аграпрамысловага комплексу Мёршчыны прапануюць выпускнікам заключыць дамовы аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў сельскагаспадарчых прафесій. Сёлета прыём дакументаў на такіх умовах у адпаведныя ВНУ пройдзе з 1 па 5 чэрвеня, экзамен – з 6 па 13 чэрвеня. Залічэнне адбудзецца па 16 чэрвеня. Бо, паводле мясцовых уладаў, Мёрскі раён мае патрэбу ў такіх спецыялістах.