Панядзелак, 20 Ліпень 2026

Браслаўскай пракуратуры ёсць справа да беларускага летніка ў ЗША?

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Паводле заявы пракуратуры суд Браслаўскага раёна прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” Telegram-канал “Беларускі летнік у ЗША. Гэты інтэрнэт-рэсурс уклбчылі ў Рэспубліканскі спіс экстрмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністрэрства інфармацыі. Што яшчэ трапіла ў гэты спіс цягам апошняга тыдня?

Той самы суд Браслаўскага раёна прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” яшчэ два Telegram-каналы: "Адраджэнне" (інтэрнт-рэсурс прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета) і  аўтарскі  канал “Цёмны лес”.

Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкім” кантэнт старонкі у “ВКонтакте” "Координационный совет".

Гэтыя інтэрнэт-рэсурсы ўключылі ў "экстрэмісцкі" спіс Мінінфарма 20 ліпеня. 

16 ліпеня ў Рэспубліканскі спіс экстрмісцкіх матэрыялаў ўключылі два інтэрнэт-рэсурсы, змест якіх быў прызнаны "экстрэмісцкім" гарадскім судом Наваполацка. Гэта дзве старонкі ў Facebook. Адна з іх - “Дмитро Король" - належыць выпускніку Украінскага каталіцкага ўніверсітэта. Мужчына мае выразна праўкраінскую нацыянальную пазіцыю.

Другая - старонка"Алла Колесникович", яна належыць ураджэнцы Мінска, якая цяпер жыве ў Клайпедзе. На старонцы – мноства фотаздымкаў і малюнкаў супраць вайна ва Ўкраіне, выявы пратэстнага змест з бел-чырвона-белымі сцягамі, фотаздымкі Святланы Ціханоўскай. 

Віялета Максімава